беларуская музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Таця́на Грыне́віч-Матафо́нава (нар. 10 лістапада 1977, Ашмяны Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларуская музыка, сьпявачка.
Тацяна Грыневіч-Матафонава | |
Дата нараджэньня | 10 лістапада 1977 (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Ашмяны, Гарадзенская вобласьць |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | музыка |
Гады дзейнасьці | сярэдзіна 2000-х — дагэтуль |
Інструмэнты | скрыпка, гітара |
Гурты | Дзяржаўны камэрны хор Рэспублікі Беларусь Капэля „На таку“ |
Супрацоўніцтва | Зьміцер Сідаровіч Сяржук Сокалаў-Воюш |
Нарадзілася 10 лістапада 1977 року ў Ашмянах. Бацька — Іван Ігнатавіч, сувязіст; маці — Ала Іванаўна, настаўніца музычнай школы; пазнаёміліся ў Ашмянах. Мелі трох дзяцей, Тацяна — сярэдняя[1].
Скончыла Ашмянскую сярэднюю школу №2 і музычную школу, Маладэчанскую музычную вучэльню па спэцыяльнасьці „дырыгент“, Беларускі дзяржаўны інстытут культуры.
Падчас навучаньня ў 2000 року пабралася шлюбам з Алесем Матафонавым, студэнтам таго ж вну. Зь ім мае сына Адася. Праз тры гады сям’я распалася[1].
Працавала акампаніятаркай у школе, пасьля ў хоры „Санорус“, 12 гадоў адпрацавала ў камэрным хоры Белдзяржфілярмоніі. У 2007—2009 супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабору Гайнаўкі (Польшча).
Як сольная сьпявачка канцэртуе з 2008 року. Выступала ў школах, бібліятэках, музэях, прадпрыемствах па ўсёй Беларусі. Таксама выступала на 400-годзьдзі Докшыцкай каталіцкай парафіі (2007) і на 600-годзьдзі Сынковіцкай царквы (2008)[2]. Актыўна ўдзельнічала ў кампаніі „Будзьма беларусамі!“, выступала на курсах „Мова нанова“.
У верасьні 2020 року зьехала ў Турэччыну[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.