Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сьвіцязянка» (па-польску: Śwіtezіanka) — карціна Казімера Альхімовіча, напісаная ў 1898—1900 гадах. Створана паводле аднайменнай баляды Адама Міцкевіча «Сьвіцязянка». У аснове раньніх балядаў і вершаў паэта ляжалі народныя песьні і паданьні Наваградчыны, міталягічны пачатак якіх асабліва імпанаваў мастаку[1]. Памер карціны — 81 × 111 см.[2].
Сьвіцязянка | |
Польская мова: Świtezianka, Летувіская мова: Svitezietė | |
Мастак | Казімер Альхімовіч |
---|---|
Год | 1900 |
Тып | алей, палатно |
Памеры | 164,5 × 231 |
Гісторыя «Сьвіцязянкі» пачынаецца ў 1898 годзе, калі — ў сувязі з набліжэньнем стагодзьдзем з дня нараджэньня паэта Адама Міцкевіча — рэдакцыя «Tygodnіk Іlustrowany» абвясьціла конкурс на ілюстрацыі да яго твораў. У журы былі запрошаны вядомыя мастакі — Войцех Герсан, Юльян Машчынскі і Леапольд Васількоўскі. Пасьля разгляду 47 прадстаўленых прац журы аднагалосна прысудзіла першую ўзнагароду К. Альхімовічу за яго працу «Сьвіцязянка»[1][2].
Карціна з тонкім пачуцьцём перадае самую кульмінацыю твора. Тут паказаны пераломны момант у лёсе хлопца-паляўнічага, які, заварожаны прыгажуняй Сьвіцязянкай, ідзе ўсё далей у хвалі возера. Усьпененыя воды Сьвіцязі, усхваляваны прыбярэжны лес як бы папярэджваючы маладога хлопца, што не зноёдзе ён тут шчасьця й спакою. Рамантычным дысанансам успрымаецца дасканалае цела Сьвіцязянкі з рухомым, бурлівым прыродным асяродзьдзем[1].
Гісторыя стварэньня карціны «Сьвіцязянка», навеянай аднайменнай балядай Адама Міцкевіча, пачынаецца ў 1898 годзе, калі — у сувязі з набліжэньнем стагодзьдзя з дня нараджэньня паэта — рэдакцыя «Tygodnіk Іlustrowany» абвясьціла конкурс на ілюстрацыі да сваіх твораў. У журы конкурсу былі запрошаны вядомыя жывапісцы — Войцех Герсан, Юльян Машынскі й Леапольд Васількоўскі.
Пасьля разгляду 47 дасланых «маляваных альбо маляваных en grisaille(en)» журы аднагалосна прысудзіла першую прэмію Сьвіцязянцы, «вялікаму палатну» Казімера Альхімовіча. «Tygodnіk Іlustrowany» у той час апублікаваў рэпрадукцыю карціны й абмеркаваньне ўзнагароджанай працы, характарызуючы яе «як вельмі выдатную рэч з пункту гледжаньня кампазыцыі й выкананьня». Далейшы лёс гэтага ўзнагароджанага малюнка сёньня невядомы. Кампазыцыю Сьвіцязянца мастак праз два гады паўтарыў у алеем у вялікай карцінце. У сьнежні 1900 г. ледзь завершаная «Сьвіцязянка» дэманстравалася на выставе з нагоды адкрыцьця новага будынку Варшаўскага Таварыства заахвочваньня мастацтваў(pl).
Вядома аб існаваньні дзьвюх вэрсыяў карціны: паменшаная вэрсыя «Сьвіцязянкі» (81 х 111 см) 1898 году і вялікая вэрсыя (164,5 х 231 см) 1900 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.