Казімер Альхімовіч

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімер Альхімовіч

Казі́мер Альхімо́віч (20 сьнежня 1840, мяст. Дэмбрава Лідзкага павету, цяпер Шчучынскі раён — 31 сьнежня 1916, Варшава) — мастак.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Казімер Альхімовіч
Thumb
Казімер Альхімовіч. Фатаграфія часоў паўстаньня 1863-1864 гадоў
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1840(1840-12-20)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сьнежня 1916(1916-12-31)[1][3][4][…] (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, скульптар
Навуковая сфэра малярства[6]
Плынь рамантызм
Закрыць

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе м. інш. атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Разам з братам удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў, быў сасланы на Ўрал[7]. Вярнуўся ў 1869 г.[7], вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана(pl) ў Варшаве, скончыў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). У 18761877 гадах жыве ў Францыі, выстаўляе свае карціны ў парыскіх салёнах. З 1877 года жыве пераважна ў Варшаве. З 1890 году выкладаў у прыватнай школе малюнку і разьбы Б. Пасьвіковай.

Творчасьць

К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага накірунку. Ён маляваў карціны на гістарычную і міталягічную тэматыку, пэйзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны (сярод якіх «Найсьвяцейшая Марыя Панна» для царквы ў Закапаным, «Сьвятая Тройца» для катэдры Ў Любліне), жанравыя сцэнкі. На мастацкае станаўленьне Казімера Альхімовіча аказала моцны ўплыў творчасьць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Творчасьці Казімера Альхімовіча характэрная гістарычная і міталягічная тэматыка.

Выстаўляўся ў Варшаве (1874—1912), Мюнхэне, Адэсе, Кракаве (1873—1902), Вене. Ягонае палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы атрымоўвала ўзнагароды. Паводле паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» створана карціна «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»).

Акрамя жывапісу мастак захапляўся росьпісам парцаляну і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасьць працаў К. Альхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музэі.

Ствараў карціны на тэмы беларускае, польскае й літоўскае гісторыі: «Пахаваньне Гедыміна», «Пасьля бітвы», «Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна», «Абарона Ольштына» (1883), «Сьмерць Глінскага ў турме» (каля 1884), «Багіня Мілда». Яго палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы заваёўвала ўзнагароды. У творах, створаных пад уплывам сыбірскай высылкі, гучыць пратэст супраць самадзяржаўя: «Сьмерць у выгнаньні», «Пахаваньне на Ўрале» (Каля 1890), «На этапе» (1884) і іншыя. У карцінах на бытавыя тэмы паказаны праца парабкаў, іх цяжкая доля: «Жніва» (1869), «Найманьне працаўнікоў» (1893), «Хата парабка» і іншыя[7].

Казімер Альхімовіч вядомы як ілюстратар твораў Юльюша Славацкага й Адама Міцкевіча. Паводле паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» стварыў карціну «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»)

Творы

нумар назва дата напісаньня памеры знаходзіцца ілюстрацыя
1.Па Бітве1874Thumb
2.Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна187614, 3 × 9, 4 смThumb
3.Абарончыя муры187718, 5 × 26, 6 смThumb
4.Абарона Ольштына1881186 × 272 смНацыянальны музэй у ВаршавеThumb
5.Зінгара187937, 5 × 29, 5 смThumb
6.Гапляна1881Thumb
7.Краявід188625, 5 × 37, 5 смНацыянальны музэй у КракавеThumb
8.У даліне Татраў188741, 5 × 31, 5 смThumb
9.Пахаваньне Гедыміна1888220 × 350 смНацыянальны музэй у КракавеThumb
10.Багіня Мілда1890208 × 142 смНацыянальны музэй у ВаршавеThumb
11.Вандроўны разносьнік1890193 × 138 смThumb
12.Карчаваньне189148 × 61 смThumb
13.Найманьне працаўнікоў189391 × 134, 5 смНацыянальны музэй у ВаршавеThumb
14.Высланцы1894140 × 97 смНацыянальны музэй у ВаршавеThumb
15.Сьвіцязянка1898
1900
81 × 111 смThumb
16.Каплічка на гары Біруты189941 × 30, 5 смThumb
17.Водны млын190137 × 60 смThumb
18.Над магілай Робака або Вяртаньне герояў1901Thumb
19.Жніва190257 × 85, 5 смМузэй у ЛешнаThumb
20.У крухце касьцёлу190441, 8 × 37 смНацыянальны музэй у ВаршавеThumb
21.Прыдарожны крыж190568 × 52 смThumb
22.Пэйзаж з бацянам190562, 8 × 77 смThumb
23.Войскі з рогам1907108 × 65,5 смThumb
24.Шляхціч і селянін190860 × 37 смThumb
25.Адсюль ліцьвіны вярталіся19099 × 14 смThumb
26.Багіня Мілда1910133 × 76 смНацыянальны музэй у ВаршавеThumb
27.Бірута191437 × 60 cmНацыянальны мастацкі музэй імя Мікалоюса ЧурлёнісаThumb

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.