Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвяты Юры[2] (Пераможца, таксама Георгі, грэц. Γεώργιος, лац. Georgious) — хрысьціянскі сьвяты, заступнік ваяроў. Ушаноўваецца 6 траўня паводле грыгарыянскага календару (23 красавіка паводле юліянскага). Мае знак крыж Сьвятога Юрыя. Адзін зь сьвятых апекуноў Беларусі, які ўвасобіўся ў беларускім нацыянальным гербе Пагоні[2].
Сьвяты Юры | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | 275 |
Памёр | каля 23 красавіка 303 |
Дзень памяці | 23 красавіка[1] і Bright Week[d] |
Нарадзіўся каля 280 году ў Палестыне ў сям’і грэка-хрысьціяніна. У войску Рымскай імпэрыі здабыў высокую вайсковую годнасьць. Аднак калі імпэратар пачаў перасьлед хрысьціянаў, пакінуў вайсковую службу і стаў прапаведнікам, за што па цяжкіх муках каля 303 году яму адсеклі галаву ў Нікамэдыі (цяпер места Ізьмір, Турэччына).
Паводле «Залатой Легенды» Якуба Варагінскага, вызваліў горад Сылену ў Лібіі ад цмока, забіўшы яго і тым уратаваўшы каралёву дачку Сабру ад прынясеньня ў ахвяру цмоку (у хрысьціянскім дыскурсе — мэтафара перамогі хрысьціянства над паганствам)[2].
26 лістапада 1051 году ў Кіеве асьвяцілі царкву Сьвятога Юрыя пры Юр’еўскім манастыры, заснаваным вялікім князем кіеўскім Яраславам Мудрым. Гэты дзень стаў царкоўным сьвятам і атрымаў назву Юр’еў дзень.
У 1222 годзе Оксфардзкі сабор абвясьціў Юрыя нацыянальным сьвятым Ангельшчыны[4]. У каталёнскіх рыцараў быў баявы спокліч «Sant Jordi! Firam! Firam!», у ангельскіх — «by George!»[2].
У Вялікім Княстве Літоўскім тытул Сьвятога Юрыя атрымалі шматлікія цэрквы і касьцёлы. Тым часам кавалерыя ВКЛ карысталася сьцягам Сьвятога Юрыя (чырвоны крыж на белым палотнішчы), які, з усяго відаць, стаў прататыпам бел-чырвона-белага сьцяга[5]. Найбольш раньняе дакумэнтальна засьведчанае выкарыстаньне войскам ВКЛ сьцяга Сьвятога Юрыя ўзыходзіць да 1444 году — бітвы пад Варнай з войскам Асманскай дзяржавы[6].
У беларускай міталёгіі вобраз Сьвятога Юрыя атрымаў асобныя рысы Ярылы.
На абразах выяўляецца юнаком на белым кані, які забівае дзідай цмока. Пры гэтым часта мае белыя шаты або срэбныя дасьпехі, на гербах — у чырвоным полі. Адпаведна на сьцягах і харугвах гэтыя колеры перадаюцца паводле вэксылялягічных правілаў: колер асноўнай эмблемы становіцца колерам палотнішча сьцягу, а колер геральдычнага шчыта — колерам дадатковага элемэнту. Такім чынам узьніклі сьцягі Ангельшчыны, Генуі, Грузіі — чырвоны сьвятаюраўскі крыж на белым полі. Бела-чырвона-белыя колеры Сьвятога Юрыя суадносяцца з нацыянальнымі колерамі і, адпаведна, нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам беларусаў[2].
На Русі выява Сьвятога Юрыя традыцыйна зьмяшчалася на пячатках і манэтах. Уплыў грэцка-хрысьціянскага культу Сьвятога Юрыя стаў адным з чыньнікаў ўзьнікненьне гербу Пагоні і замацаваньне яго на старажытных землях Вялікага Княства Літоўскага[7]. З XIV ст. выяву Сьвятога Юрыя зьмясьцілі на эмблеме Масквы, якая пазьней увайшла ў мескі герб і дзяржаўны герб Расеі.
На сюжэт бітвы з цмокам існуюць рэльеф Мішэля Калёмба, статуя Данатэльлё, карціны Альбрэхта Дурэра, Віторэ Карпача, Люкаса Кранаха Старэйшага, Рафаэля і іншыя творы сусьветнага мастацтва[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.