Слодыч (прадпрыемства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слодыч (прадпрыемства)

«Сло́дыч» — кандытарская фабрыка Менску, заснаваная ў студзені 1905 году.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
«Слодыч»
Thumb
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 11 студзеня 1905 (120 гадоў таму)
Заснавальнікі Георгі Рачкоўскі
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Партызанскі раён, Радыяльная вул., д. 54/2
Ключавыя фігуры Аляксандар Нячай, Раман Кулеш[1]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя вафля, кекс, крэкэр, печыва
Абарачэньне 322,987 млрд рублёў[2] (2015; $20,144 млн)[3]
Апэрацыйны прыбытак 29213 млн руб ($1,822 млн)
Чысты прыбытак 21105 млн руб ($1,316 млн)
Лік супрацоўнікаў 554 (2016 г.)
Матчына кампанія «Белдзяржхарчпрам»
Закрыць

На 2012 г. была найбольшым у Беларусі вытворцам печыва. Мела ўласны аднайменны таварны знак, пад якім за 2015 г. прадала звыш 30% печыва ў краіне (звыш 15 тыс. тонаў). Выпускала вафэльныя лісты, кексы, крэкэры і 6 асноўных відаў печыва (аўсянае, глазураванае, дыябэтычнае, зацяжное, здобнае і цукровае)[4].

Мінуўшчына

11 студзеня 1905 г. Менская гарадзкая ўправа выдала гандлёвае пасьведчаньне № 34 кандытарскай пякарні-кавярні Георгія Вікенцьевіча Рачкоўскага, якая месьцілася на Захар’еўскай вуліцы (цяпер праспэкт Незалежнасьці). На 1910 г. кандытарская пякарня-кавярня Рачкоўскага займала 3 памяшканьні ў доме № 79 па Захар’еўскай вуліцы і наймала 3 работнікаў і 4 вучняў. У 1914 г. пякарня стала называцца кандытарскай фабрыкай «Жорж», на якой за машынамі працавалі 20 работнікаў[4]. Працягласьць працоўнага дня складала 12 гадзінаў з 1,5 гадзінным перапынкам. У лістападзе 1917 г., пасьля кастрычніцкага перавароту, бальшавікі нацыяналізавалі фабрыку і перайменавалі ў «Першую беларускую кандытарскую фабрыку». У 1926 г. прадпрыемства перайменавалі ў Менскую кандытарскую фабрыку «Прагрэс». 7 лістапада 1929 г. фабрыку перавялі ў падсобныя памяшканьні Менскага дражджавога завода па вул. МАДРа(ru) (цяпер вул. Камуністычная) і перайменавалі ў фабрыку «Камунарка».

У 1936 г. бісквітны цэх фабрыкі «Камунарка», які вырабляў пернікі і печыва, вылучылі ў самастойную Менскую бісквітную фабрыку трэста «Белкандытар», разьмешчаную па вул. МАДРа, д. 127. Пазьней фабрыка таксама стала выпускаць макароны. 8 ліпеня 1944 г., на 5 дзень адступленьня нямецкага войска зь Менску, пачалася адбудовай бісквітна-макароннай фабрыкі. У 1945 г. фабрыка аднавіла вытворчасьць. За 1947 г. выпусьціла каля 500 тонаў вырабаў, зь іх 70% пернікаў і 10% фасаваных вырабаў. Макаронны цэх перавялі ў Барысаў. На вызваленай плошчы паставілі 2 друкаркі для літаграфіі. У 1948—1950 гг. работнікам на фабрыцы працаваў пісьменьнік Валянцін Тарас (1930—2009), які пазьней напісаў тэксты песьняў для ансамбля «Песьняры» (з 1969 г.)[4]. За 1952 г. Менская бісквітная фабрыка впусьціла 1980 тонаў вырабаў, зь іх 117 тонаў фасаваных. Цягам 1956—1961 гг. на фабрыцы ўстанавілі канвэерныя печы, мэханізавалі замес цеста і фармоўку печыва, перайшлі на прыродны газ у вытворчасьці. У 1966 г. выраб мучных слодычаў склаў каля 6000 тонаў, зь іх каля 15% збылі за межамі Беларускай ССР. 11 студзеня 1971 г. Менскую бісквітную фабрыку паўторна падпарадкавалі Менскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка» на правах вытворчага ўчастка.

1 кастрычніка 1979 г. Бісквітна-паліграфічную вытворчасьць фабрыкі «Камунарка» ператварылі ў Менскую бісквітна-паліграфічную фабрыку. 1 студзеня 1992 г. пачала працу Менская кандытарская фабрыка № 2 вытворчага аб’яднаньня «Камунарка», якая адчынілася па вул. Радыяльная, д. 54. Гадавая магутнасьць склала 26,8 тыс. тонаў печыва, цукерак і шакаляду. Тым часам, 1 ліпеня 1992 г. зачынілі Менскую бісквітна-паліграфічную фабрыку па вул. Камуністычная, д. 83. 1 ліпеня 1993 г. Менская кандытарская фабрыка № 2 стала асобным прадпрыемствам. 1 лістапада 1994 г. прадпрыемства перайменавалі ў кандытарскую фабрыку «Слодыч»[4]. 2 студзеня 2001 г. прадпрыемства стала адкрытым акцыянэрным таварыствам. Пачаўся выраб крэкэраў. З 2006 г. сталі вырабляць глазураванае печыва. На 2012 г. асноўным замежным рынкам збыту была Расея[4].

Кіраўнікі

  • Тужыкаў (8 ліпеня 1944—1950-я)
  • Міхаіл Шлыкаў (1976)
  • Станіслаў Куроўскі (1992—2003)
  • Натальля Кот (2003 — 1 красавіка 2009)
  • Тацяна Селіх (3 красавіка 2009 — 19 сьнежня 2013)
  • Аляксандар Нячай (з 19 сьнежня 2013 г.)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.