Словаўтварэньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Словаўтварэньне (дэрываталёгія) — разьдзел мовазнаўства, які вывучае словаўтваральную сыстэму мовы (сукупнасьць словаўтваральных тыпаў і гнёздаў, структуру вытворных словаў, словаўтваральныя сродкі і законы ўтварэньня словаў).
Словаўтварэньне — не мэханічнае папаўненьне слоўнікавага складу мовы, а стварэньне словаў, значэньне і граматычныя ўласьцівасьці якіх ужо прадвызначаныя ўтваральнай асновай і словаўтваральнымі сродкамі.
Задачы словаўтварэньня
- Вывучэньне сродкаў і спосабаў утварэньня новых словаў.
- Устанаўленьне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і ўтворанымі ад іх словамі.
- Раскрыцьцё сыстэмных адносінаў, што рэгулююць стварэньне новых словаў.
Прадметам словаўтварэньня зьяўляецца слова з пункту гледжаньня яго марфэмнай і словаўтваральнай структуры.
Сувязь зь іншымі разьдзеламі мовазнаўства
З марфэмікай
Ня ведаючы марфэмаў, іх значэньне і функцыянаваньне, немагчыма займацца словаўтварэньнем, паколькі працэс словатворчасьці найперш адбываецца з дапамогай словаўтваральных сродкаў (словаўтваральных афіксаў). Ня ведаючы законаў словаўтварэньня цяжка высьветліць і марфэмную структуру словаў.
Зь лексыкалёгіяй
У мове пастаянна адбываецца працэс утварэньня новых словаў (узуальных, патэнцыяльных, аказіянальных).
З фразэалёгіяй
Утварэньне новых словаў адбываецца ня толькі на базе ўзуальных словаў, але і ад устойлівых выразаў.
З марфалёгіяй
Новае ўтворанае слова і любое вытворнае слова ўключаюцца ў пэўны лексыка-граматычны пласт словаў і ім надаюцца граматычныя характарыстыкі.
З сынтаксісам
Утварэньне новых словаў адбываецца і на базе цэлых словазлучэньняў і спалучэньняў словаў.
Вядучыя дэрыватолягі: Л. Шакун, П. Сьцяцко, П. Шуба, М. Прыгодзіч, З. Бадзевіч, М. Круталевіч, А. Лукашанец і іншыя.
Літаратура
- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.