падразьдзяленьне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанае ў 1999 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Спэцыя́льны атра́д ху́ткага рэагава́ньня (САХР) — падразьдзяленьне ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанае ў чэрвені 1999 року.
Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня | |
наркам. Спецыяльны атрад хуткага рэагавання | |
Гады існаваньня | Ад 29 чэрвеня 1999 (25 гадоў таму) |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаваньне | Унутраныя войскі МУС Беларусі |
Уваходзіць у | 3-я брыгада спэцпрызначэньня |
Тып | сілы спэцыяльнага прызначэньня |
Функцыя | барацьба з арганізаванай злачыннасьцю |
Колькасьць | больш за 300 чал. |
Дысьлякацыя | Менск |
Мянушка | САХР |
Дэвіз | Абавязак, гонар, Айчына[1] |
Узбраеньне | стралковая зброя |
Дзейны камандзір | Аляксандар Быкаў |
Вядомыя камандзіры | Дзьмітры Паўлічэнка |
Месьціцца ў менскім мікрараёне Ўручча (Першамайскі раён). Вайсковая частка 3032 (зь 2016 году). Першы камандзір Дзьмітры Паўлічэнка.
Падразьдзяленьне ахоўвае грамадзкі парадак, змагаецца з арганізаванай злачыннасьцю, ладзіць прафіляктычныя мерапрыемствы ў папраўчых установах, мясьцінах з складанай апэратыўнай абстаноўкай, ахоўвае стратэгічныя аб’екты[2].
Колькасьць асабовага складу невядомая, ацэньваецца прыкладна ў 100 чалавек[3]. Камплектуецца толькі афіцэрамі і прапаршчыкамі. У распараджэньні вайскоўцы маюць аўтаматы Калашнікава, снайпэрскія вінтоўкі Драгунова, пісталеты ПМ і ПС, помпавыя стрэльбы для стральбы картэчаю[4].
Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня створаны 29 чэрвеня 1999 року на базе вайсковай часткі №3214 — брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўнутраных войскаў МУС. Першую спэцапэрацыю вайскоўцы САХРу правялі ў кастрычніку 1999 року ў Воршы, дзе затрымалі арганізаваную злачынную групоўку[5].
16 сакавіка 2016 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч пераўтварыў Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) у вайсковую частку 3032 у складзе 3-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня. Рашэньне зацьвердзілі на прапанову камандзіра САХРу Юрыя Назаранкі, бо ў атрада зьявіліся ўласныя службы[6].
16 сьнежня 2019 году «Нямецкая хваля» апублікавала інтэрвію з Юрыем Гараўскім, экс-байцом САХРу. Ён сьцьвярждае, што ў 1999 годзе па прыказу першага камандзіра САХРу Дзьмітрыя Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах праціўнікаў Лукашэнкі(ru): міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара й прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную апазыцыю(be). Паўлічэнка, заявіў Гаравский, асабіста застрэліў выкрадзеных[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.