Рымскі ўнівэрсытэт Ля-Сапіенца

італьянская вну From Wikipedia, the free encyclopedia

Рымскі ўнівэрсытэт Ля-Сапіенца

Рымскі ўнівэрсытэт ля Сапіенца (па-італьянску: Universita degli studi di Roma La Sapienza) — унівэрсытэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозьненьне ад тэалягічнай школы пры папскім дварэ (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей сьвецкіх.

Хуткія факты Заснаваны, Колькасьць пэрсаналу ...
Закрыць

Пасьля разграбленьня Рыма імпэрцамі Леў X аб’яднаў абодва ўнівэрсытэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасьць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэньня Рымскага ўнівэрсытэта дагэтуль. Жамчужынай унівэрсытэцкага гарадка зьяўляецца барочная царква Сант-Іва аля Сапіенца з мудрагелістым сьпіралепадобным завяршэньнем у выглядзе штопара ці барановага — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.

Thumb
Франчэска Бараміні. Царква Сант-Іва-аля-Сапіенца

У наш час лік студэнтаў Рымскага ўнівэрсытэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі:

  • хімік С. Каніцара,
  • геомэтр Э. Бельтрамі,
  • матэматык В. Вальтэра,
  • фізік Э. Фермі,
  • геомэтр Ф. Северы,
  • фізік Э. Амальды,
  • гісторык Р. Б’янкі-Банзінэлі,
  • сацыёлаг Франка Фэрароты,
  • пісьменнік Прэдраг Мацвеевіч,
  • усходазнавец Ясіф Алаізій Асэмані.

Сярод выпускнікоў Унівэрсытэта — лекар і настаўнік Марыя Мантэсоры, пісьменьнік Габрыэле Данунцыа, кінарэжысэр Бернарда Берталючы, астраном Вінчэнца Чэрулі, сэміёлаг і пісьменнік Рэната Прада Арапэса

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.