Франчэска Бараміні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франчэска Бараміні

Франчэска Бараміні (па-італьянску: Francesco Borromini), уласна Франчэска Кастэльлі, па-італьянску: Francesco Castelli, 25 верасьня 1599, Бісанэ, Тычына2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік раньняга барока.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Франчэска Бараміні
Thumb
праца невядомага мастака
Дата нараджэньня 25 верасьня 1599
Месца нараджэньня Бісонэ, Тычына
Дата сьмерці 2 жніўня 1567
Месца сьмерці Рым
Месца пахаваньня
Занятак архітэктура
Навуковая сфэра барокавая архітэктура[d]
Плынь барока
Узнагароды
Вярхоўны ордэн Хрыста
Закрыць

Біяграфія

Thumb
Вяршыня купалу ўнівэрсытэцкай царквы ў Рыме

Сын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Міляне. З 1619 году працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Сьвятога Пятра. Пасьля сьмерці Мадэрна далучыўся да групы Бэрніні, дабудоўвае паляцца Барбэрыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Бэрніні за папскую ўвагу. Для ягонай творчай манеры былі характэрныя адсутнасьць прамых лініяў, багацьце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая пляніроўка інтэр’ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьеры ў царкве Сан-Джаваньні дэі Фіёрэнтыні, 22 ліпеня 1667 году адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы й малюнкі, затым пакончыў з сабой.

Асноўныя пабудовы

Thumb
Разрэз царквы Сан-Карля-але-Куатра-Фантанэ, Рым
  • 1622 — Сант-Андрэа-дэльля-Вале (Sant’Andrea della Valle)
  • 16291631 — Паляцца Барбэрыні (Palazzo Barberini)
  • 16311633 — Сабор Сьвятога Пятра (San Pietro) (Ватыкан)
  • 16341637 — Сан-Карла-але-Куатра-Фантанэ (San Carlo alle Quattro Fontane)
  • 1637 — Oratorio de San Felipe Neri
  • 16371638 — Chiesa di Santa Lucia in Selci
  • 16421660 — Сант-Іва дэльля Сапіенца (Sant’Ivo della Sapienza)
  • 16451650 — Palazzo Pamphili
  • 16461667 — Colegio de Propaganda Fide
  • 16471650 — Сабор Сьвятога Яна Лятэранскага (San Giovanni in Laterano), (рэканструкцыя)
  • Да 1655 — Chiesa di Santa Maria dei Sette Dolori
  • 16531657 — Сант-Аньезэ-ін-Агонэ (Sant’Agnese in Agone)
  • 16531665 — Сант-Андрэа-дэльле-Фратэ (Sant’Andrea delle Fratte)
  • 1667- Сан-Джаваньні-дэі-Фіярэнтыні (Chiesa di San Giovanni dei Fiorentini)

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.291

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.