Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пско́ўская рэспу́бліка — дзяржава са сталіцай у Пскове ў басэйнах рэчак Вялікая, Нарва, Чудзкага і Пскоўскага азёраў.
Колішняя дзяржава Пскоўская рэспубліка | |||
1348 — 1510 | |||
---|---|---|---|
Сталіца | Пскоў | ||
Афіцыйная мова | царкоўнаславянская мова | ||
Форма ўраду | змешаная форма дзяржаўнага кіравання[d] | ||
Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя (юрыдычна да Болатаўскага дагавору 1348 году) у складзе Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі. Дзяржаўны лад падобны на наўгародзкі. Выдзяленьне Пскоўскай рэспублікі са складу Ноўгараду зьвязваецца зь дзейнасьцю выхадца з ВКЛ князя Даўмонта, які княжыў у Пскове ў 1266—1299 гадох. Пасьля сьмерці Даўмонт быў кананізаваны як сьвяты пад праваслаўным іменем Цімафей і шанаваўся як абаронца Пскоўскай рэспублікі (сымбалем пскоўскай дзяржаўнасьці лічыўся меч Даўмонта). Пры Даўмонце і пазьней Пскоў неаднаразова ваяваў з Полацкім княствам і ВКЛ, але часам выступаў і ў хаўрусе зь імі супраць Лівонскага ордэну. Найбольш цесны зьвяз з ВКЛ існаваў у 1341—1349 гадох, калі служылым князем Пскова быў Андрэй Полацкі (прадстаўлены сваім намесьнікам Юрыем Вітаўтавічам).
У 1342 годзе пры абароне Пскоўскай рэспублікі ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна Любка. У адрозьненьне ад Ноўгараду, з пачатку XIV стагодзьдзя Пскоўская рэспубліка пасьлядоўна праводзіла прамаскоўскую і антылівонскую палітыку, лічачы Маскву адзіным надзейным абаронцам ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў Ордэну, Ноўгараду і ВКЛ. Паводле Салінскага дагавору 1398 году і Рацёнскага дагавору 1404 году прадугледжвалася садзейнічаньне ВКЛ у далучэньні Пскоўскай рэспублікі да ўладаньняў Лівонскага ордэну; у другой палове 1410-х гадоў папы Ян XXIII і Марцін V выдалі некалькі булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу «генэральнымі вікарыямі» Ноўгараду і Пскова.
Падчас войнаў 1406—1408 і 1426 гадоў Вітаўт беспасьпяхова спрабаваў усталяваць уладу над Пскоўскай рэспублікай. У беларуска-літоўскіх хроніках XIV стагодзьдзя паведамляецца пра намесьніцтва ад імя Вітаўта ў Пскове ў 1410-х — 1420-х гадох князя Юрыя Носа (глядзіце Нарымонтавічы), але гэта не пацьвярджаецца расейскімі крыніцамі. У 1443 годзе намесьнікам маскоўскага вялікага князя Васіля II у Пскове быў выхадзец з ВКЛ князь Аляксандар Чартарыйскі. У 1456, 1471 і 1478 гадах Пскоўская рэспубліка актыўна падтрымала захады Масквы па абмежаваньні, а затым і скасаваньні незалежнасьці Вялікага Ноўгараду, выступіла на баку Масквы ў вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—1503 гадоў. Як буфэрнае ўтварэньне на мяжы зь Лівонскім ордэнам, Пскоўская рэспубліка існавала да 1510 году, калі яе тэрыторыя была канчаткова далучаная да цэнтралізаванай Расейскай дзяржавы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.