From Wikipedia, the free encyclopedia
Пружа́нская другакля́сная шко́ла — пэдагагічная навучальная ўстанова ў Пружане за часам Расейскае імпэрыі. Будынак захаваўся, цяпер у ім знаходзіцца навучальна-вытворчы камбінат і аўташкола.
Пружанская другаклясная школа | |
Навучэнцы школы. Фота пачатку XX стагодзьдзя | |
Заснаваная | 2 кастрычніка 1899 |
---|---|
Тып | пэдагагічная з расейскай мовай навучаньня |
Адрас | Расейская імпэрыя, Пружаны, вул. Сялецкая |
Геаграфічныя каардынаты | 52°33′14.86″ пн. ш. 24°28′27″ у. д. |
Пружанская другаклясная школа |
Адчыненая 2 кастрычніка 1899 року. Адносілася да другога (вышэйшага) тыпу настаўніцкіх школаў, якія вылучаліся пашыранай калегіяльнасьцю ў прыняцьці рашэньняў і дэмакратычным самакіраваньнем. Першым загаднікам стаў айцец Іяан Катовіч. З 1900—1901 навучальнага року пачало дзейнічаць другое аддзяленьне, з 1901—1902 — трэцяе. Выкладаньне вялося па-расейску. На 8 настаўнікаў прыходзілася 164 выхаванцы. Заробак настаўнікаў складаў 600—800 рублёў на рок, што прыкладна адпавядала сярэдняму заробку маёра ці падпалкоўніка[1].
Паступаць у школу маглі навучэнцы ва ўзросьце ад 13 да 17 рокаў. Больш сталыя ці маладзейшыя маглі паступіць толькі з дазволу Гарадзенскай эпархіяльнай навучальнай рады. Мелася свая ўніформа: штаны, кашуля, шынэль і фуражка чорнага колеру. Улетку фуражка замянялася на сінюю. На ёй, а таксама на скураным чорным поясе насіліся вэнзалі.
Вучні атрымоўвалі ўсебаковую адукацыю, вывучаючы расейскую, францускую, нямецкую, славянскую мовы, геаграфію, гісторыю, закон Божы, чыстапісаньне, арытмэтыку, геамэтрыю, крэсьленьне, фізыку, альгебру, гімнастыку, маляваньне, музыку, сьпевы й ігру на скрыпцы — агулам 36 гадзін на тыдзень[1]. Пры школе існавала бібліятэка зь вялікай колькасьцю падручнікаў, дапаможнікаў, кніг і наглядных матэрыялаў па прадметах. Школа мела ўласны прысядзібны ўчастак, сад, збожжавае поле і пчальнік. Некалькі рокаў вялося навучаньне сталярнаму рамяству. Навучэнцы і выкладчыкі прымалі актыўны ўдзел у зборы этнаграфічных, гістарычных, археалягічных матэрыялаў.
Вынікам дзейнасьці вучэльні стала тое, што ўжо ў 1907 року большасьць настаўнікаў народных вучэльняў складалі мясцовыя жыхары.
Па Першай сусьветнай вайне на базе школы створаная настаўніцкая сэмінарыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.