будынак у Магілёве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Пазямельна-сялянскі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Афіцэрскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі з рысамі мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. З 1990 году тут месьціцца Магілёўскі абласны мастацкі музэй.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Пазямельна-сялянскі банк | |
Пазямельна-сялянскі банк | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′29″ пн. ш. 30°20′18″ у. д. |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Аўтар праекту | Аляксандр Васілевіч Друкер[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Пазямельна-сялянскі банк | |
Пазямельна-сялянскі банк на Вікісховішчы |
Мураваны будынак Пазямельна-сялянскага банку ў Магілёве збудавалі ў 1903—1914 гадох паводле праекту архітэктара Аляксандра Друкера.
У лістападзе 1917 году, па захопе бальшавікамі Стаўкі маскоўскага гаспадара ў Магілёве, у будынку пачала выдавацца бальшавіцкая газэта «Рэвалюцыйная стаўка». У траўні 1919 году ўвесь будынак перадалі аддзелу народнай адукацыі дзеля адкрыцьця ў ім музэю пралетарскай культуры. З гэтага часу і на працягу 13 гадоў, да траўня 1932 году, тут знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музэй. З 1932 году ў будынку разьмяшчаўся Магілёўскі абкам ВКП(б), аднак спэцыяльнае сховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Нямецка-савецкай вайны: у браняваным пакоі-сэйфе захоўваліся музэйныя рэліквіі, сярод якіх быў Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Па вайне ў будынку разьмяшчаўся абкам і гаркам КПСС, пазьней — рэдакцыя газэты «Магілёўская праўда».
19 лістапада 1990 году тут разьмясьціўся Магілёўскі абласны мастацкі музэй. У 2009 годзе будынак выявілі на банкноце Нацыянальнага банку Беларусі наміналам 200 рублёў.
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з рысамі мадэрну. Гэта Т-падобны асымэтрычнай кампазыцыі ў пляне будынак, які мае два паверхі (зь невысокім цокальным паверхам). Галоўны фасад падзяляецца двума рызалітамі. Адзін зь іх мае шатровае завяршэньне, аздабляецца шчытом у выглядзе какошніка зь ляпной разэткай у цэнтры, другі ў выглядзе 2-яруснай вежы (васьмярык на чацьверыку), завершанай нізкім шатровым дахам. Вокны прастакутныя і аркавыя (на другім паверсе). У дэкаратыўным афармленьні выкарыстоваюцца рустыка цокаля, прафіляваныя архівольты какошнікаў, несапраўдныя машыкулі, дэкаратыўныя ўстаўкі ў выглядзе разэтак у прастакутных рамках, паўкалёнкі зь ляпнымі кампазытнымі капітэлямі, паскі, расьлінны арнамэнт у аздабленьні вокнаў-трыфорыюмаў, разныя драўляныя дзьверы ды іншае.
Плян калідорны і галерэйны, з сходамі ў тарцох[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.