Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падагра (стар.-грэц. ποδάγρα — нага ў пастцы) — адкладаньне соляў у суставах і тканках празь лішак мачавой кісьлі ад нястачы харчовых фэрмэнтаў для расшчапленьня ежы. Найчасьцей сустракаецца сярод людзей з высокім узроўнем жыцьця і закранае вялікі палец ступні і ныркі. Ускладненьне хваробы выклікае артрыт, пашкоджаньне нырак і вядзе да дэфармацыі суставаў і інваліднасьці[1].
Хваробу прадухіляе штодзённае 6-разовае харчаваньне, піцьцё да 2,5 літру вады за суткі, ужыцьцё гароднінных, малочных і садавінных супоў, адвару шыпшыны, квасу, морсаў, сокаў (бярозавік) і лугавой мінэральнай вады, адмаўленьне прыёму алькаголю і ўніканьне ўжываньня солі. Таксама карысна есьці кавуны, суніцы, цытрусавыя і яблыкі ў сырым выглядзе, як і выкарыстоўваць у харчаваньні бульбу, крупы, хлеб і яйкі.
Зь ежы варта выключыць багатыя на пурын стравы (вэнджаная, салёная і тлустая рыба, вяндліна, грыбныя, курыныя, мясныя і рыбныя булёны, ікра, какава, ныркі, мазгі, мясныя і рыбныя кансэрвы, печань, тлустае мяса маладых жывёлаў, шакаляд і язык) і расьлінныя вырабы, што зьмяшчаюць мачавую кісьлю (сьвежыя бабовыя, квяцістая капуста, радыска, спаржа, шпінат і шчаўе). Гарбату дапушчальна піць нямоцнай зь лісьця брусьніцаў, каву — толькі з малаком. Таксама варта выключыць зь ежы здор і лой[2].
Разьвіцьцю хваробы спрыяе зьменлівы расклад харчаваньня, ужываньне алькаголю (найперш віно і піва, што зьмяшчаюць малібдэн), павышаны крывяны ціск, пашкоджаньне выдзяляльнай сыстэмы, лускаваты лішай, абязводжваньне, атручаньне волавам і кантакт з фарбавальнікамі. Таксама адмоўна ўплываюць цялесныя перагрузкі і хаджэньне ў цесным абутку.
Хвароба выяўляецца праз боль, пачырваненьне і прыпуханьне суставы з наступным лушчэньнем скуры, ліхаманку да +40°С і дрыжыкі. Запаленьне суставы суправаджаецца ўтварэньнем сьвішчоў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.