Лускаваты лішай (псарыяз; па-грэцку: ψώρα — сьверб) — імунная хвароба перавытворчасьці вузаў скуры, арагавеньне якой скарачаецца з 28 да 4 дзён (у 7 разоў). Ускладненьне вядзе да артрыту і нэўрозу. Найперш праяўляецца ва ўзросьце ад 17 да 40 гадоў. У Беларусі ад хваробы пакутуе 2,8 % насельніцтва[9].
Чыньнікі
Разьвіцьцю хваробы найбольш спрыяе душэўнае пашкоджаньне, хранічны стрэс, інфэкцыя, пашкоджаньне скуры (апёк, драпіна і парэз), ужыцьцё антыбіётыкаў, дыябэт, атлусьценьне, атручаньне сьпіртам, перапад тэмпэратуры і працяглае знаходжаньне ў памяшканьні з кандыцыянэрам.
Праявы
Пры хваробе ружовыя бляшкі з серабрыстымі лускавінамі адначасна зьяўляюцца на сымэтрычных участках цела (локці, калені, скурныя складкі, галава і твар). Скура лушчыцца і сьвярбіць. На патоўшчаных пазногцях зьяўляюцца канаўкі і ямкі, праступаюць жаўтавата-бурыя плямы. Гарачыя навобмацак суставы баляць і ацякаюць, парушаецца іх рухавасьць[10].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.