Remove ads
места ў Ваяводзіне (Сэрбія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́вы Сад (па-сэрбску: Нови Сад) — горад, разьмешчаны на поўначы Сэрбіі на беразе Дунаю, адміністрацыйны цэнтар аўтаномнага краю Ваяводзіна. Насельніцтва на 2010 год складала 381 388 жыхароў. Горад мае шматнацыянальны склад (глядзіце насельніцтва краю Ваяводзіна). Важны транспартны вузел, другі (пасьля Бялграду) па грузазвароце рачны порт у краіне.
Новы Сад | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1694 | ||||
Краіна: | Сэрбія | ||||
Край: | Ваяводзіна | ||||
Плошча: | 129,4 км² | ||||
Вышыня: | 80 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 381 388 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2947,36 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | +381 (0) 21 | ||||
Паштовы індэкс: | 21000 | ||||
Нумарны знак: | NS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°15′52″ пн. ш. 19°49′54″ у. д. | ||||
Новы Сад | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.gradnovisad.org.yu |
Адзін з найважных прамысловых цэнтраў, галоўны эканамічны цэнтар Ваяводзіны. Машынабудаваньне (сельскагаспадарчыя машыны, станкі, прылады, мэдныя прыборы, рачныя судны, самалёты), электратэхнічная, хімічная і фармацэўтычная, харчовая, скурна-абутковая, тэкстыльная прамысловасьць. Штогадовыя сельскагаспадарчыя кірмашы, унівэрсытэт (1960).
Падчас апэрацыі НАТО супраць Сэрбіі ўвесну 1999 году горад дзясяткі разоў падвяргаўся бамбаваньням.
З 1920 году па 1929 год у горадзе на эміграцыі жыў і працаваў расейскі паэт-манархіст Сяргей Бяхцееў.
На 2021 год у Новым Садзе месьцілася галаўная сядзіба прадпрыемства «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», якое было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі.
Новы Сад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.