Remove ads
нафтагазавае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў 1949 годзе ў Зрэняніне From Wikipedia, the free encyclopedia
«На́фтавая індустры́я Сэ́рбіі» («НІС») — нафтагазавае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў лютым 1949 году ў Зрэняніне (Сярэдне-Банацкая акруга, край Ваяводзіна) пад назвай «Нафтагаз».
«Нафтавая індустрыя Сэрбіі» | |
сэрб. Нафтна индустрија Србије | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | ББ: NIIS |
Дэвіз | Будучыня ў дзеяньні |
Заснаваная | 10 лютага 1949 (75 гадоў таму) |
Заснавальнікі | урад Сэрбіі |
Уласьнікі | «Газпрам нафта» (56%), урад Сэрбіі (30%) |
Краіна | Сэрбія |
Разьмяшчэньне | край Ваяводзіна |
Адрас | Новы Сад, квартал Ліман, вул. Народнага фронту, д. 12[1] |
Ключавыя фігуры | Вадзім Якаўлеў, Кірыл Цюрдзенеў[2] |
Галіна | нафтаздабыча |
Прадукцыя | аліва, авіягаза, аўтагаз, бітум, бэнзін, дызэльнае паліва, ЗПГ, мазута |
Абарачэньне | ▼245,288 млрд дынараў (2019 год; 2,337 млрд $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼22,7 млрд дынараў (2019 год; 216,367 млн $) |
Чысты прыбытак | ▼17,7 млрд дынараў (2019 год; 168,702 млн $)[3] |
Лік супрацоўнікаў | 11 731 (2020 год) |
Матчына кампанія | «Газпрам нафта» (Расея) |
Даччыныя кампаніі | «НІС Пэтрол» (Бялград), «Ядран-Нафтагаз» (Рэспубліка Сэрбская) |
Аўдытар | ТАА «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Бялград) |
На 2021 год было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі. Ажыцьцяўляла выведку, здабычу і перапрацоўку нафты і прыроднага газу. Мела ўласныя газавыя і нафтавыя радовішчы ў Босьніі і Герцагавіне, Румыніі і Сэрбіі, нафтаперапрацоўчы завод у Панчаве (Паўднёва-Банацкая акруга, край Ваяводзіна), а таксама нафтабазы і сетку са звыш 400 аўтазаправак «НІС Пэтрол» у Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіне, Румыніі і Сэрбіі. Сярод іншага, «НІС» гандлявала электраэнэргіяй у 6 краінах — Босьніі і Герцагавіне, Вугоршчыне, Румыніі, Славеніі, Сэрбіі і Чарнагорыі[4].
На 2021 год «Нафтавая індустрыя Сэрбіі» вырабляла:
10 лютага 1949 году ў Зрэняніне (Сярэдне-Банацкая акруга, край Ваяводзіна) заснавалі прадпрыемства «Нафтагаз» для выведкі і здабычы нафты на ўсходзе Сярэднедунайскай нізіны. Празь 5 месяцаў у Сэрбіі адкрылі газарадовішча прыроднага газу. У 1952 годзе ў Банаце, што на поўначы краіны, адкрылі 1-е нафтавае радовішча побач з газарадовішчам. У 1963 годзе дабудавалі 1-ы магістральны газаправод, які злучыў нафтарадовішчы з горадам Панчава (Паўднёва-Банацкая акруга, край Ваяводзіна), дзе пачалі будаваць 1-ы нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ). У 1968 годзе адкрылі найбольшае ў краіне нафтарадовішча Велебіт. Сярод іншага, з нафты гэтага радовішча сталі вырабляць нафтэнавыя базавыя алівы. Таксама ў 1968 годзе запрацавалі НПЗ у Новым Садзе і Панчаве, дзе цягам 1970-х гадоў пабудавалі першасныя ўстаноўкі. У 1979 годзе газаздабыча дасягнула 1,14 кубамэтраў. У 1982 годзе нафтаздабыча перавысіла 1,3 млн тонаў. У 1985 годзе пачалі нафтаздабычу ў Анголе. У 1991 годзе дзяржаўнае прадпрыемства перайменавалі ў «Нафтавую індустрыю Сэрбіі», далучыўшы да яго сетку аўтазаправак і нафтасховішчаў, заснаваную ў 1945 годзе[15].
Да 1992 году на НПЗ у Новым Садзе і Панчаве ўзьвялі другасныя ўстаноўкі для глыбокай нафтаперапрацоўкі. У 2005 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. У 2009 годзе «Газпрам нафта» (Расея) набыла 51 % паёў «Нафтавай індустрыі Сэрбіі» («НІС»). У 2010 годзе «НІС» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства, чые паі разьмясьцілі на «Бялградзкай біржы». Агульны лік пайшчыкаў склаў каля 5 млн асобаў, што было найбольшым паказьнікам на біржы. У выніку прадпрыемства патрапіла ў асноўны індэкс «Бялградзкай біржы». У 2011 годзе «НІС» стварыла даччыныя прадпрыемствы ў 4 суседніх краінах — Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіне, Вугоршчыне і Румыніі. У 2012 годзе дабудавалі ўстаноўкі гідракрэкінгу і водаачысткі на НПЗ у Панчаве. Таксама ў 2012 годзе адчынілі 2 бункерныя запраўкі для рачных караблёў на Дунаі. У 2013 годзе ў Сіракаве (Бранічэўская акруга) запусьцілі 1-ю кагенэрацыйную цеплаэлектрастанцыю на прыродным газе з даціскальнай помпавай станцыі. У 2014 годзе НПЗ у Панчаве выпусьціў дызэльнае паліва з прысадкамі, якое атрымала разрад Эўра-5. У 2015 годзе на аўтазаправачных станцыях (АЗС) сталі прадаваць 100-актанавы бэнзін. У 2016 годзе ў амінавую ачыстку прыроднага газу ў Элеміры (Сярэдне-Банацкая акруга) ўклалі звыш 30 млн эўра. У 2017 годзе на НПЗ у Панчаве пусьцілі ўстаноўку адкладзенага каксаваньня. У 2019 годзе пачалі будаваць Панчаўскую ЦЭС[15]. За 2019 год здабылі 1,286 млн тонаў нафты і газу. Перапрацавалі 3,373 млн тонаў нафты і прамежкавых вырабаў. Прадалі 3,702 млн тонаў нафтапрадуктаў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.