From Wikipedia, the free encyclopedia
Найвышэйшая Літоўская Рада — часовы рэвалюцыйны ўрад, орган найвышэйшай выканаўчай улады Вялікага Княства Літоўскага падчас Паўстаньня 1794 году. Дзейнічала з 24 красавіка да 11 чэрвеня 1794 году ў Вільні.
Найвышэйшая Літоўская Рада была ўтвораная ў Вільні 24 красавіка 1794 году пасьля перамогі там паўстаньня. Асобы, якія ўвайшлі ў склад Рады, асобным Актам Паўстаньня Літоўскага Народу ўрачыста прысягнулі на абарону сваю і Айчыны. Акт аб пачатку паўстаньня ў ВКЛ быў зачытаны Ежы Белапятровічам у той самы дзень на гарадзкім рынку ў Вільні.
Таксама 24 красавіка Рада выдала Маніфэст пра далучэньне да паўстаньня ў Польшчы, заклікаючы зброяй здабываць свабоду і грамадзянскую роўнасьць.[1]
Рада складалася з чатырох дэпутацыяў:
Упаўнаважаным друкаваным сродкам Рады была газэта «Gazeta Narodowa Wileńska».
Найвышэйшая Літоўская Рада імкнулася весьці незалежную літоўскую нацыянальную палітыку, што прывяло да паступовага расчараваньня паўстанцаў. Якуб Ясінскі, які 3 траўня быў прызначаны Радай камэндантам арміі ВКЛ (то бок стаяў на чале збройных сілаў паўстанцаў)[2], меў рэвалюцыйную праграму і намер аднавіць дзяржаўную незалежнасьць Вялікага Княства Літоўскага.[3] З-за адсутнасьці адзінства ў паўстанцкім кіраўніцтве напалоханы радыкалізмам Ясінскага Касьцюшка адхіліў яго ад камандаваньня. Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачаная ў сэпаратызьме і распушчаная.[2] Гэта аслабіла паўстаньне, якое на той момант ужо згасала, і ў выніку чаго расейскія войскі ў жніўні занялі Вільню.[3]
У склад Рады ўваходзілі наступныя асобы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.