Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міха́л Герані́м Бжасто́ўскі (па-польску: Michał Hieronim Brzostowski) гербу Стрэмя (17 красавіка 1762, Нясьвіж — 1806) — менскі староста, апошні чашнік вялікі літоўскі, маршалак віленскай губэрні.
Бацькі — Станіслаў Бжастоўскі (інфлянцкі ваявода) і Тэафіля з Радзівілаў. Навучаўся ў школе піяраў у Вільні.
У 1788 годзе быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад троцкага павету. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаньнях гораду, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 траўня 1790 г.).
У 1790 г. атрымаў ордэн сьв. Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага арла. Мальтыйскі кавалер.
Быў зьняволены Таргавіцкай канфэдэрацыяй. У 1794 г. выбраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду. У 1795 г. стаў маршалкам Завілейскага павету, а ў 1801 — маршалкам шляхты Менскай губэрні. У тым жа годзе ўдзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцясьненьня шляхты.
Быў жанаты зь Евай Храптовіч, дачкой Яўхіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабэлу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.