From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэро́ніка Мішэ́ль Бачэле́т Хэ́рыя (па-гішпанску: Verónica Michelle Bachelet Jeria; [beˈɾonika miˈtʃel batʃeˈlet ˈxeɾja]; нарадзілася 29 верасьня 1951 году, Сант’яга, Чылі) — прэзыдэнт Чылі з 11 сакавіка 2006 году да 11 сакавіка 2010 году ад Сацыялістычнай партыі Чылі. Першая ў гісторыі Чылі жанчына, абраная на пасаду кіраўніка дзяржавы. Дыплямаваны мэдык-хірург і эпідэміёляг, у свой час яна таксама вывучала ваенную стратэгію. У сьнежні 2013 году яна была пераабраная на новы прэзыдэнцкі тэрмін, атрымаўшы 62% галасоў выбаршчыкаў. Такім чынам яна стала першым чылійскім прэзыдэнтам з 1932 году, які абіраўся на другі тэрмін.
На прэзыдэнцкіх выбарах прадстаўляла кіруючую левацэнтрысцкую кааліцыю «Дэмакратычная згода». У першым туры, які прайшоў у сьнежні 2004 году, набрала 45,95% галасоў з патрэбных паводле канстытуцыі 50% плюс адзін голас. У другім туры, які адбыўся 15 студзеня 2006 году, дзе ёй супрацьстаяў кандыдат ад апазыцыйнага кансэрватыўнага блёку «Нацыянальнае абнаўленьне», мільярдэр Сабастыян Піньера, атрымала 53,5% галасоў выбаршчыкаў. Інаўгурацыя Мішэль Бачэлет адбылася 11 сакавіка 2006 году.
Знаходзіцца ў разводзе, выхоўвае траіх дзяцей. Апроч роднай гішпанскай мовы, з рознай ступеньню бегласьці валодае ангельскай, нямецкай, партугальскай і францускай мовамі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.