Беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Міко́ла Маля́ўка (Мікалай Аляксандравіч Маляўка; 13 сьнежня 1941, вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён Менскай вобласьці — 4 красавіка 2024) — беларускі паэт, перакладчык.
Мікола Маляўка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Аляксандравіч Маляўка |
Нарадзіўся | 13 сьнежня 1941 (82 гады) Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён Менскай вобласьці |
Памёр | 4 красавіка 2024 (82 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1957, «Чырвоная змена» |
Прэміі | Залаты купідон |
Узнагароды | Выдатнік друку Беларусі[d] Выдатнік народнай асьветы БССР[d] літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова (1992) прэмія Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускай[d] Спэцыяльная прэмія Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры й мастацтва[d] Залаты Купідон (2011) Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[d]
|
Творы на сайце Knihi.com |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля сканчэньня Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1958) два гады працаваў на лесанарыхтоўках у Карэліі. У 1965 скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Леніна. Настаўнічаў у Воранаўскім і Крупскім раёнах, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у рэдакцыі нясьвіскай раённай газэты «Чырвоны сцяг», старэйшым рэдактарам на Беларускім радыё. З 1969 — старэйшы рэдактар рэспубліканскага мэтадычнага кабінэту Міністэрства культуры БССР, з 1976 — старэйшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграмаў Беларускага тэлебачаньня. З 1980 — супрацоўнік часопісу «Вясёлка».
Друкавацца пачаў у 1957 року (газэта «Чырвоная змена»). Пісаў для дарослых і дзяцей.
Выйшлі зборнікі паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (вершы і паэма, 1982), «Дар» (вершы і паэма, 1985), «Аднавякоўцы» (вершы, баляды, байкі, 1988), «Зімні дождж» (1991), «Ручнічок на крыжы» (1995), «Покуць» (2001), «Сядзіба, або Хата з матчынай душой» (2002), «Старая зямля» (2005), «Ой, бярозы і сосны…» (2006), «Дзічка ў полі» (2007), «Крыштальная галінка сьнегападу» (2011), «Беражыце шыпшыну» (2013), «Нябесны фатограф» (2016). Для дзяцей выдаў кніжкі вершаў і казак «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987), «Дзе жывуць казкі» (1994), «Запрашаем на калядкі» (1998), «Папялушка» (2000), «Пачынайце дзень з усмешкі» (2013), «З вудай на вясёлцы» (2013), кнігу прозы «Коласаў абярэг: дзецям пра Якуба Коласа» (2011)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.