расейскі марш From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мы ідзём шыро́кімі паля́мі» (па-расейску: Мы идём широкими полями), «Мы ідзём» (па-расейску: Мы идем)[1] — марш Расейскай вызваленчай арміі, якая ваявала на баку Нямеччыны за вызваленьне Расеі ад бальшавізму. Тэкст напісаў Анатоль Фляўмэ (пад псэўданімам А. Флораў) у чэрвені 1943 году, аўтар музыкі — Міхаіл Давыдаў[2]. Песьня была запісаная на кружэлку ў Бэрліне ў аддзеле прапаганды «Вінэце» нямецкага Міністэрства прапаганды[2]. Песьня таксама вядомая як «Марш РВА» (па-расейску: Марш РОА)[3][4] ды «Гімн РВА» (па-расейску: Гимн РОА)[5].
«Мы идём широкими полями» | |
вайсковая песьня з альбому Песенник добровольца | |
Мова | расейская мова |
---|---|
Па-беларуску | Мы ідзём шырокімі палямі |
Напісаная | чэрвень 1943 |
Студыя | Імпэрскае міністэрства народнай асьветы і прапаганды |
Жанр | вайсковы марш |
Працягласьць | ≈3:00—4:00 хвіліны |
Аўтар(ы) | Анатоль Фляўмэ |
Кампазытар(ы) | Міхаіл Давыдаў |
Фляўмэ, сям’я якога эмігравала з Расеі ў Латвію па Грамадзянскай вайне, навучаўся на філялягічным факультэце Латвійскага ўнівэрсытэту, быў удзельнікам студэнцкага таварыства «Рутэніі». У аснову маршу РВА ён паклаў свой верш «Той, хто верны нашаму дэвізу» (па-расейску: Тот, кто верен нашему девизу)[6], апублікаваны ў Рызе ў 1939 годзе ў паэтычным зборніку «Сьпеўнік Рутэніі» (па-расейску: Песенник Рутении)[7]. Паводле гісторыка Барыса Раўдзіна, песьня ў паэтычным і зьместавым пляне лепшая за больш раньнія маршы расейскіх калябарацыяністаў[8].
Немцы распаўсюджвалі тэкст маршу на ўлётках і плякатах[9]. У зборніку «Сьпеўніку добраахвотніка» (па-расейску: Песенник добровольца), выдадзеным у 1943 годзе ў Нарве, былі апублікаваныя ноты[10]. Упершыню песьня прагучала 22 жніўня 1943 году на пскоўскім радыё пад час параду, у якім удзельнічала першая гвардзейская брыгада РВА[11]. Дзяяч Народна-працоўнага зьвязу Расьціслаў Палчанінаў, які наведаў акупаваны Пскоў у 1943 годзе, успамінаў, што пасьля прыезду ў мястэчка генэрала Ўласава мясцовы радыёвузел штодзень граў марш РВА[12].
Напрыканцы 1944 году на старонках газэты РВА «Заря» (па-беларуску: Заранак) была апублікаваная песьня пад назвай «Мы идём…» (па-беларуску: Мы ідзём…)[13].
У 1945 годзе пад час Праскага паўстаньня Першая дывізія РВА падняла бела-сіне-чырвоны сьцяг, выступіўшы супраць Нямеччыны. У ейным маршы тады зьявіўся новы куплет:[14]
Мы идем, над нами флаг трехцветный, Льется песня по родным полям. Наш мотив подхватывают ветры И несут к московским куполам! |
||
Песьню выконвалі хор «Валаам»[15], расейскі РСК-гурт «М.Д.П.», гурт «Садко».
Расейскі філёзаф Ігар Чубайс у 2016 годзе казаў, што марш РВА яму «карцее слухаць яшчэ й яшчэ» (па-расейску: хочется слушать ещё и ещё)[16][17].
У мэлёдыі выразна адчуваецца савецкі ўплыў, акрамя таго, аўтар тэксту Анатоль Фляўмэ ўжывае слова «таварыш» (па-расейску: товарищ), зьвяртаючыся да слухача. У той жа час уласаўцы абяцаюць перамагчы «чырвоны гвалт» (па-расейску: красное насилье) і «будаваць новую Расею» (па-расейску: строить новую Россию). У тэксьце адчуваецца фаталізм — згадваюцца «сьціхнутыя пажарышчы» (па-расейску: тлеющих пажарищ), «грозныя бедзтвы» (па-расейску: грозных бедствий), «суровая вайна» (па-расейску: суровая война). Пад час напісаньня дадзенае песьні Фляўмэ перапрацаваў адзін са сваіх даваенных вершаў[5]. Ніжэй прыведзеныя ўрыўкі зь песьні й таго даваеннага верша.
Марш вперёд, железными рядами |
Что бы в жизни ни случилось с нами, — |
Аўтарам музыкі пазначаны Міхаіл Давыдаў, хаця гэта мэлёдыя папулярнае «Песьні пра Радзіму» (па-расейску: Песня о Родине) Ісака Дунаеўскага й Васілія Лебедзева-Кумача («Шырака краіна мая родная…» (па-расейску: Широка страна моя родная…), 1936). Параўнаць таксама можна зь «Песьня абаронцаў Масквы» (па-расейску: Песняй защитников Москвы; 1941), яны блізкія тэкстам:[18]
Марш вперёд, железными рядами |
В атаку стальными рядами |
Мы идем широкими полями Прыпеўка: Марш вперед, железными рядами Мы идем вдоль тлеющих пожарищ Скоро сломим красное насилье, Мы идем… Нам дальний путь не страшен, |
Мы идем широкими полями Прыпеўка: Марш вперед, железными рядами Мы идем вдоль тлеющих пожарищ Мы идем, нам дальний путь не страшен, |
Мы идем широкими полями, Прыпеўка: Марш вперед, сплочёнными рядами, Мы идем вдоль тлеющих пожарищ, Мы идем, нам дальний путь не страшен, Мы идем, над нами флаг трехцветный, |
Мы ідзём шырокімі палямі, Прыпеўка: Марш наперад, жалезнымі радамі, Мы ідзём уздоўж сьціхнутых пажарышчаў Мы ідзём, нам далёкі шлях нястрашны, Мы ідзём са сьцягам трохкаляровым, |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.