Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мервін (Мірвін) — мужчынскае імя.
Mervin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mero + Wino |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мірвін |
Зьвязаныя імёны | Winimar |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мервін» |
Марвін або Мервін, пазьней Мэрэвін (Maruin, Meruin, Mervinus, Merevine) і Вінімар (Winimar) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мервино… Себестыянь Мервиньский з Мервина… Войтехъ Щесновичъ з Мервина… Янъ Липъчичъ з Мервина… Матей Климонтовичъ з Мервина… Петръ Климонтовичъ з Мервина[5], Бартошъ Степановичъ з Мирвина… Войтехъ Бартошевичъ з Мервина… Тофилъ Бартошевичъ з Мервина… Янъ Михаловичъ з Мервина… Вавърынець Михаловичъ з Мервина… Якубъ Бартошевичъ з Мервина… Станиславъ Бартошевичъ з Мервина… Троянъ Петровичъ з Мервина… Матей Яновичъ з Мервина… Матысъ Станиславовичъ з Мервина… Михалъ Якубовичъ з Мервина[6] (1567 год).
На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Мервіны.
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне існавала шляхецкая ваколіца Марвіна[7].
На 1906 год існавала вёска Мервінкі ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[8].
На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Мервіна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.