Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мары́я У́ндэр (па-эстонску: Marie Under; 27 сакавіка 1883, Талін, Эстонія — 25 верасьня 1980, Стакгольм, Швэцыя), у першым шлюбе Марыя Ха́кер, у другім Марыя А́дсан — эстонская паэтка і перакладніца. Адна з найбольш перакладаных эстонскіх паэтаў[4], «эстонская Ахматава»[5].
Марыя Ундэр | |
Marie Under | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 27 сакавіка 1883[1][2][3][…] Талін, Эстонія |
Памерла | 25 верасьня 1980[1][2][3][…] (97 гадоў) Стакгольм, Швэцыя |
Пахаваная | |
Сужэнец | Артур Адсан[d] і Carl Hacker[d] |
Дзеці | Hedda Hacker[d] і Dagmar Stock[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, перакладніца |
Мовы | эстонская, нямецкая |
Узнагароды | |
Марыя Ундэр нарадзілася ў сям’і настаўніка Фрыдрыха і Ляены Ундэраў. Акрамя Марыі, бацькі мелі яшчэ 4 дзяцей.
У 1891—1900 навучалася ў прыватнай нямецкай дзявочай школе ў Таліне, пасьля працавала прадавачкай у кнігарні. Вершы пачала складаць у 14-гадовым узросьце па-нямецку.
У 1902 року ажанілася з эстонскім бугальтарам Карлам Хакерам і пераехала ў Маскву. З Карлам яны мелі дзьвюх дачок. У 1906 року Ундэр вярнулася ў Талін.
Ейны сябар, эстонскі мастак Анца Ляйкмаа, пераканаў Марыю перакласьці сваю творчасьць на эстонскую мову і разьмясьціў гэтыя пераклады ў мясцовым друку. Яна пачынае ўсё часьцей пісаць вершы па-эстонску.
У 1913 Ундэр спаткала Артура Адсана, які стаў ейным сакратаром і скампіляваў першыя тамы паэзіі Марыі. У 1917 Марыя далучылася да літаратурнай суполкі Сыуру, у гэты пэрыяд ейная паэзія знаходзіцца пад моцным уплывам сымбалізму. Вершы паэткі зрабіліся жыцьцядайнымі, праслаўляючымі Любоў і Прыроду. Пасьля выхаду ў тым самым 1917 року ейнага першага зборніку «Санэты» Марыя Ундэр была прызнанай першай сярод паэтаў у Эстоніі.
У 1924 Ундэр разьвялася і ажанілася з Адсанам.
У 1944, па акупацыі Эстоніі Саветамі, Ундэр зь сям’ёй эмігравалі ў Швэцыю, дзе амаль рок правялі ў лягеры для ўцекачоў. У 1945 пераехалі на пражываньне ў прадмесьце Стакгольму, Мэляргёйдэн, дзе Марыя Ундэр працавала ў адным з тэатральных музэяў.
Шмат перакладала. Займала варожую да савецкай улады пазыцыю, што стала нагодай для замоўчваньня ейнае творчасьці ў СССР працяглы час.
Памерла ў Mälarhöjden-е 25 верасьня 1980. Пахавалі яе на Лясных могілках Стакгольму.
Вершы паэткі перакладзеныя на некалькі дзясяткаў моваў.
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
У 1996 року Эстонская пошта выпусьціла марку з выявай Марыі Ундэр у сэрыі «Europa»[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.