From Wikipedia, the free encyclopedia
Марлен Дытрых (па-нямецку: Marie Magdalene Dietrich, 27 сьнежня 1901 — 6 траўня 1992) — нямецкая і амэрыканская кінаакторка і сьпявачка.
Марлен Дытрых | |
Marlene Dietrich | |
фота 1948 году | |
Імя пры нараджэньні | Марыя Магдалена Дытрых |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 сьнежня 1901 |
Месца нараджэньня | Бэрлін, Нямеччына |
Дата сьмерці | 6 траўня 1992 (90 гадоў) |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Прычына сьмерці | ныркавая недастатковасьць[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка сьпявачка |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1919—1984 |
Псэўданімы | Marlene Dietrich |
Бацька | Louis Erich Otto Dietrich[d] |
Маці | Wilhelmina Elisabeth Joséphine Felsing[d] |
Дзеці | Марыя Рыва[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000017 |
Сайт | marlene.com (анг.) |
Подпіс | |
Марыя Магдалена Дытрых нарадзілася 27 сьнежня 1901 у Шэнэбэргу, раёне Бэрліна, у сям’і афіцэра паліцыі Люі Эрыха Ота Дытрыха і яго жонкі Ёханы Фэльзынг. Да 1918 наведвае сярэднюю школу ў Бэрліне. Адначасна вучыцца гульні на скрыпцы ў прафэсара Дэсаў. У 1919—1921 займаецца музыкай у Ваймары ў прафэсара Робэрта Райца; у Бэрліне паступае ў акторскую школу Макса Райнхарта.
З 1922 выконвае дробныя ролі ў розных бэрлінскіх тэатрах; у тым жа годзе ўпершыню зьяўляецца на экране.
17 траўня 1923 выходзіць замуж за адміністратара кінавытворчасьці Рудольфа Зыбэра, у сьнежні 1924 у іх нараджаецца дачка Марыя. У 1925 Марлен аднаўляе працу ў тэатры і кіно. Яе заўважаюць крытыкі, завучы яе нямецкай Грэтай Гарбу. У 1928 першыя запісы песень на пласьцінкі разам з ансамблем рэвю «Гэта лунае ў паветры». Праз год Джозаф фон Штэрнбэрг бачыць яе ў рэвю «Два гальштукі» і запрашае на ролю Лолы Лолы ў фільме «Блакітны анёл».
У лютым 1930 Марлен Дытрых падпісвае кантракт зь фірмай «Paramount Pictures» і 1 красавіка 1930, у дзень прэм’еры «Блакітнага анёла», пакідае Бэрлін.
Шэсьць фільмаў, якія яна здымае ў Галівудзе са Штэрнбэргам, прыносяць ёй сусьветную вядомасьць. «Д’ябал — гэта жанчына» (The Devil is a Woman, 1935) становіцца іх апошняй сумеснай працай. У 1939 Марлен Дытрых атрымлівае амэрыканскае грамадзянства. З сакавіка 1943 на працягу трох гадоў выступае з канцэртамі ў войсках.
З 1946 па 1951 зноў рэгулярна здымаецца ў кіно. Акрамя гэтага яна вядзе радыёперадачы і піша артыкулы ў гламурныя часопісы. У 1953 у Лас-Вэгасе пачынае новую пасьпяховую кар’еру сьпявачкі і канфэрансье. На экране Марлен Дытрых зьяўляецца ўсё радзей, пры гэтым сама выбірае ролі і здымаецца ў дробных сцэнах за вялікія грошы. У 1960 яна прыяжджае з гастролямі ў Заходнюю Нямеччыну, дзе ёй адмаўляюць у гасьціннасьці з прычыны яе пазыцыі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны. У 1963 зь велізарным посьпехам праходзяць яе канцэрты ў Маскве і Ленінградзе. У 1975 у выніку няшчаснага выпадку ў Аўстраліі (пералом шыйкі сьцягна) сканчае кар’еру.
Апошнія 13 гадоў свайго жыцьця Дытрых праводзіць у сваёй кватэры ў Парыжы, падтрымліваючы сувязь з вонкавым сьветам толькі пасродкам тэлефону. У 1979 у Нямеччыне выходзяць яе мэмуары. У 1982—1983 Максыміліян Шэль запісвае зь ёй на плёнку шматгадзіннае інтэрвію, якое выкарыстае затым у сваім дакумэнтальным фільме «Марлен».
Марлен Дытрых памерла 6 траўня 1992 у сваёй кватэры ў Парыжы — па афіцыйнай вэрсіі ў выніку парушэньня функцыі сэрца і нырак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.