Remove ads
беларускі публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Лявон Белы (нарадзіўся 1 красавіка 1927 году, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Стаўпецкі раён, Менская вобласьць) — беларускі публіцыст. Пляменьнік Якуба Коласа.
Лявон Белы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 красавіка 1927 (97 гадоў) |
Бацькі | Міхась Белы[d] Юзэфа Міцкевіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886—1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны зь Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Сымона і Міхася.
Вучыўся ў польскай школе ў Мікалаеўшчыне. У 1943—1944 гадах працягваў вучобу ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. У 1947 годзе скончыў сярэднюю школу ў Стоўпцах і ў 1948 годзе паступіў на факультэт беларускай і расейскай мовы і літаратуры БДУ. У 1953—1956 гадах вучыўся ў асьпірантуры па спэцыяльнасьці «Беларуская літаратура».
Выказваючы сваё стаўленьне да палітыкі русыфікацыі Беларусі, у 1957 годзе напісаў верш у абарону беларускай мовы «Усе народы прагнуць сваёй волі, улады, песьні…», які пасьля размножыў і расклеіў у Менску ля Мэдычнага інстытуту і на дрэвах у парку імя Горкага разам са сваім братам Міхасём Белым.
Падчас аднаго са спатканьняў братоў у рэстарацыі, дзе яны знаходзіліся, завязалася бойка. У выніку Лявон і Міхась Белыя трапілі ў пастарунак. Пры іх быў знойдзены пачак улётак — справа пачала разгортвацца. КДБ вызначыў аўтара лістовак па почырку, і пасьля некалькіх месяцаў сьледзтва адбыўся закрыты суд над абодвума братамі. Асуджаны паводле арт. 67 (антысавецкая агітацыя і прапаганда), атрымаў 10 гадоў пазбаўленьня волі. Этапам накіраваны ў лягэр Явас на станцыі Поцьма Мардоўскай АССР. Пазьней тэрмін зьняволеньня быў скарочаны на 4 гады.
Вызвалены ў 1963 годзе і да выхаду на пэнсію ў 1992 годзе працаваў у бібліятэцы № 10 Менску. Белы не атрымаў дазволу абараніць дысэртацыю. Друкаваў артыкулы па беларускай літаратуры і бібліятэчнай справе ў «Чырвонай змене», «Мінскай праўдзе», «Вечернем Минске», у кнізе свайго брата Сымона Белага «На бацькоўскай зямлі» (пад імем брата там апублікаваны артыкул «Да новага жыцця»). На пэнсіі, інвалід 1-й групы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.