From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́чай[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Лучаю. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 205 чалавек. Знаходзіцца за 18 км ад места і чыгуначнай станцыі Паставаў.
Лучай лац. Łučaj | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Пастаўскі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 205 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2155 |
Паштовы індэкс: | 211852 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°6′0″ пн. ш. 27°9′0″ у. д. |
± Лучай | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лучай — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барокавага клясыцызму касьцёл Сьвятога Тадэвуша, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Агінскіх (клясыцызм, XVIII ст.), спалены савецкімі партызанамі.
Першы пісьмовы ўпамін пра Лучай як уладаньне Забярэзінскіх датуецца 1542 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. Лучай атрымаў статус мястэчка.
У розныя часы маёнтак Лучай знаходзіўся ў валоданьні Юндзілаў, Глябовічаў, Шэметаў і іншых. У 1617 годзе ён перайшоў да Рудамінаў, у 1731 годзе — да Агінскіх. У 1766—1776 гадох тут збудавалі мураваны касьцёл езуітаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лучай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. На 1886 год у Лучаі існавалі валасная ўправа, багадзельня, заезны дом. На 1905 год тут працавалі расейская народная вучэльня і крама.
За часамі Першай сусьветнай вайны Лучай занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лучай абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лучай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва. За польскім часам у мястэчку дзеяла сельскагаспадарчая школа.
У 1939 годзе годзе Лучай увайшоў у БССР, дзе ў 1941 годзе стаў цэнтрам сельсавету Пастаўскага, потым Дунілавіцкага раёнаў. На 1947 год у вёсцы было 47 гаспадарак. 27 сакавіка 1959 году Лучайскі сельсавет расфармавалі, само паселішча перавялі ў склад Дунілавіцкага сельсавету.
На 1972 год у Лучаі быў 51 двор, працавалі 8-гадовая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта, крама. На 1997 год — 90 двароў, на 1999 год — 92, на 2001 год — 93.
У Лучаі працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.