Латвійскі лат
валюта Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
валюта Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Латві́йскі лат (па-латыску: Lats, мн. Lati, код LVL) — былая афіцыйная валюта Латвійскай Рэспублікі ў пэрыяды 1922—1941 і 1993—2013 гадох. Скарачаецца як Ls. 1 латвійскі лат дзеліцца на 100 сантымаў (па-латыску: santīms, мн. santīmi). Манэты былі эмітаваны ў наміналах 1, 2, 5, 10, 20 і 50 сантымаў, таксама як 1, 2 і 100 латаў. Выдаваліся банкноты наміналам у 5, 10, 20, 50, 100 і 500 латаў. Таксама існавалі залатыя і срэбныя памятныя манэты наміналамі ў 2, 10, 20 і 100 латаў.
Латвійскі лат | |
1 латвійскі лат | |
Краіна | Латвія |
---|---|
Падзел | сантым |
Код ISO-4217 | LVL |
Скарачэньне | Ls |
Сымбаль | Ls |
Цэнтральны банк | Банк Латвіі |
Увядзеньне ва ўжытак | 1922 і 1993 |
Вывядзеньне з ужытку | 1 студзеня 2014 |
Папярэдняя валюта | савецкі рубель і Latvian rublis[d] |
Замененая валютай | эўра |
Абменны курс: (2 траўня 2009) | 1,42 € |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Лат як грашовая адзінка Латвійскай Рэспублікі ўпершыню зьявіўся ў 1922 годзе, замяніўшы латвійскія рублі (Latvijas rubļi), і праіснаваў да 1940 году, калі Латвія была далучаная да СССР, і на яе тэрыторыі быў уведзены савецкі рубель. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі ў 1991 годзе, у абарот увайшлі часовыя грошы, якія таксама называліся латвійскімі рублямі. 5 сакавіка 1993 году была ўпершыню прадстаўленая банкнота ў 5 латаў. Грашовая рэформа была скончаная 20 чэрвеня 1998 году, з увядзеньнем асыґнацыі ў 500 латаў. 1 студзеня 2014 году Латвія перайшла да выкарыстаньня эўра.
З 30 сьнежня 2004 году абменны курс лату быў прывязаны да эўра, і роўны 1,42287 эўра за 1 лат. Паводле II Эўрапейскага мэханізму абмену валюты, да якога лат быў далучаны 2 траўня 2005 году, кошт лату мусіў знаходзіцца ў дыяпазоне 7,5% ад гэтага курсу. На 27 лютага 2009 году 1 эўра быў роўны 0,702804 латыскага лату.
Зьвесткі з Yahoo! Finance: | AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD LTL EEK |
Зьвесткі з Investing.com: | AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD LTL EEK |
Зьвесткі з XE.com: | AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD LTL EEK |
Зьвесткі з OANDA.com: | AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD LTL EEK |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.