Кіеўскі летапіс — гістарычна-літаратурны помнік Старажытнай Русі. Захаваўся ў Іпацьеўскім летапісе, дзе працягвае «Аповесьць мінулых часоў» і папярэднічае Галіцка-Валынскаму летапісу. Кіеўскі летапіс ахоплівае падзеі з 1118 да 1200 год. Складзены ён у Кіеве ў Выдубецкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў.
У адрозьненьне ад «Аповесьці мінулых часоў» Кіеўскі летапіс больш сьвецкі паводле зьместу і прысьвечаны пераважна мясцовым падзеям. Ён захаваў цікавыя і каштоўныя запісы пра менскага князя Глеба Ўсяславіча, пра важныя падзеі ў Полацкай зямлі сярэдзіны 12 ст. У летапісе адлюстраваная дзейнасьць веча Полацку і Друцку і ўзаемаадносіны веча з князямі. Аўтар твору акцэнтуе ўвагу на такіх беларускі местах, як Тураў, Пінск, Берасьце. Паводле меркаваньня некаторых навукоўцаў (у прыватнасьці, Сяргей Салаўёў, Уладзімер Пашута, Леанід Аляксееў[1]), зьвесткі пра беларускія землі зьяўляюцца фрагмэнтамі згубленага Полацкага летапісу.[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.