Кубак Лібэртадорэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кубак Лібэртадорэс

Кубак Лібэртадо́рэс (гішп. Copa Libertadores) — галоўны паўднёваамэрыканскі футбольны турнір, які праводзіць КОНМЭБОЛ сярод найлепшых клюбаў краінаў рэгіёну. Названы ў гонар памяці пра войны за вызваленьня паўднёваамэрыканскіх народаў. Ладзіцца з 1960 году, пры гэтым на пачатку бралі ўдзел у турніры толькі чэмпіёны сваіх краінаў, аднак ужо з 1966 году да розыгрышу прыцягваліся таксама клюбы, якія занялі 2 месца ў сваіх краінах. У 1998 годзе ўпершыню былі запрошаныя мэксыканскія клюбы, якія рэгулярна ўдзельнічалі ў розыгрышах кубка з 2000 па 2016 гады. У 2000 годзе групавы турнір быў павялічаны з 20 да 32 дружынаў. Сёньня ў турніры ўдзельнічаюць прынамсі чатыры клюбы ад кожнай краіны, пры гэтым найбольшую колькасьць прадстаўнікоў маюць Аргентына і Бразылія, то бок шэсьць і сем клюбаў адпаведна. Ад пачатку ў розыгрышах прысутнічаў групавы этап, але колькасьць удзельнікаў у ім заўсёды зьмянялася[1][2]. Пераможца Кубка Лібэртадорэс атрымлівае права гуляць у клюбным чэмпіянаце сьвету па футболе і ў Рэкопе Паўднёвай Амэрыкі[3]. Аргентынскі «Індэпэнд’ентэ» ёсьць самым пасьпяховым клюбам у гісторыі, аздабываючы запаветны трафэй сем разоў. Аргентынскія клюбы ўвогуле здабылі найбольшую колькасьць перамогаў у турніры, у той час як Бразылія мае найбольшую колькасьць прадстаўнікоў-уладальнікаў кубка.

Хуткія факты Заснаваны, Колькасьць камандаў ...
Кубак Лібэртадорэс
Thumb
Афіцыйны лягатып турніру
Заснаваны 1960
Колькасьць камандаў 32 (групавы этап), 47 (усяго)
Дзейны чэмпіён Фламэнгу — 3-і тытул (2022)
Найбольш пасьпяховы клюб Індэпэнд’ентэ — 7 тытулаў
Вэб-сайт www.conmebol.com
2023
Закрыць

Гісторыя

У 1948 годзе быў праведзены Клюбны чэмпіянат Паўднёвай Амэрыкі, у якім прынялі ўдзел чэмпіёны (у большасьці сваёй) 7 краінаў Паўднёвай Амэрыкі. Пераможцам стаў бразыльскі «Вашку да Гама». Гэты турнір быў прызнаны КОНМЭБОЛ папярэднікам Кубка Лібэртадорэс.

Пераможцы

Больш інфармацыі Клюб, Перамогаў ...
КлюбПерамогаўГады
Індэпэнд’ентэ (Аргентына)71964, 1965, 1972, 1973, 1974, 1975, 1984
Бока Хуніёрс (Аргентына)61977, 1978, 2000, 2001, 2003, 2007
Пэньяроль (Уругвай)51960, 1961, 1966, 1982, 1987
Эстудыянтэс (Аргентына)41968, 1969, 1970, 2009
Рывэр Плэйт (Аргентына)41986, 1996, 2015, 2018
Насьяналь (Уругвай)31971, 1980, 1988
Алімпія (Парагвай)31979, 1990, 2002
Сан-Паўлу (Бразылія)31992, 1993, 2005
Сантус (Бразылія)31962, 1963, 2011
Грэмію (Бразылія)31983, 1995, 2017
Палмэйрас (Бразылія)31999, 2020, 2021
Фламэнгу (Бразылія)31981, 2019, 2022
Крузэйру (Бразылія)21976, 1997
Інтэрнасьёнал (Бразылія)22006, 2010
Атлетыка Насьяналь (Калюмбія)21989, 2016
Расінг (Аргентына)11967
Архэнтынас Хуніёрс (Аргентына)11985
Колё-Колё (Чылі)11991
Вэлес Сарсьфільд (Аргентына)11994
Вашку да Гама (Бразылія)11998
Онсэ Кальдас (Калюмбія)12004
ЛДУ Кіта (Эквадор)12008
Карынтыянс (Бразылія)12012
Атлетыку Мінэйру (Бразылія)12013
Сан-Лярэнса (Аргентына)12014
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.