Краёўцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Краёўцы (польск. Krajowcy) — плынь літоўскага («беларускага») нацыянальнага руху пачатку XX стагодзьдзя ў Беларусі і Летуве.
Краёўцы адчувалі свае літоўскія (беларускія ў заходнерускім сэнсе) карані, выйшлі з той часткі грамадзтва, сьвядомасьць якой часта акрэсьлівалася формулай: «ліцьвін паводле паходжаньня, паляк паводле нацыянальнасьці»[lower-alpha 1]. У сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці яны грунтаваліся на нацыянальна-культурных, эканамічных, рэлігійных і гістарычных асаблівасьцях беларуска-летувіскага краю, кіраваліся мясцовымі (краёвымі) інтарэсамі. Ва ўмовах уздыму беларускага і летувіскага нацыянальных рухаў выступалі за аўтаномію Беларусі і Летувы, прытым імкнуліся захаваць пазыцыі палякаў у краі.
Сярод краёўцаў пераважалі прадстаўнікі кансэрватыўнага кірунку:
Яны выступалі за захаваньне памешчыцкіх зямельных уладаньняў.
Краёўцы-лібэралы:
Выступалі за адчужэньне памешчыцкай зямлі на карысьць сялянаў. З краёўцаў-кансэрватараў складаліся аб’яднаньні дэпутатаў ад Беларусі і Летувы ў I—IV Дзяржаўных думах Расеі і ў Дзяржаўным савеце.
У 1907 року краёўцы стварылі Краёвую партыю Літвы і Русі. У 1908 партыя зьнікла з палітычнай арэны. Зноў актывізавалася падчас Першай сусьветнай вайны. Па адраджэньні Польшчы як незалежнай дзяржавы і адмове ад канфэдэрацыйных плянаў краёвасьць перастала быць кірункам польскага грамадзка-палітычнага руху.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.