From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Смалянчу́к (нарадзіўся 23 траўня 1959 году, Казлоўшчына Зьдзецельскага раёну, цяпер Беларусь) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2002).
Аляксандар Смалянчук лац. Alaksandar Smalančuk | |
Дата нараджэньня | 23 траўня 1959 (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | пасёлак Казлоўшчына, Зьдзецельскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (Вільня; ад 2006 году) |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Міхась Біч |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музэю гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гістарычна-археалягічнага музэю.
У 1991 годзе паступіў у асьпірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Пад кіраўніцтвам прафэсара Міхася Біча дасьледаваў гісторыі нацыянальных рухаў у пэрыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў на беларускіх землях. Перад Навуковай радай Інстытуту гісторыі абараніў кандыдацкую дысэртацыю (1995).
З 1998 году намесьнік рэдактара навуковага часопіса «Гістарычны альманах». З наступнага году рэдактар краязнаўчага альманаху «Горад сьвятога Губэрта», прысьвечанага гісторыі Горадні і лёсу помнікаў гісторыі і культуры. Ад 2000 год — арганізатар, кіраўнік і ўдзельнік шматлікіх навуковых экспэдыцыяў па вуснай гісторыі па розных рэгіёнах Беларусі. Сябар Выканкаму Беларускага гістарычнага таварыства (2001).
Працяг дасьледаваньняў гісторыі польскагу руху на беларускіх і летувіскіх землях дазволіў у 2002 годзе абараніць доктарскую дысэртацыю на тэму «Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864—1917 гадах»
Ад 2006 году — прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня). З 2007 году — дырэктар Інстытуту гістарычных дасьледаваньняў (ЭГУ). З 2007 году рэдактар гадавіка антрапалягічнай гісторыі «Homo historicus». Першы том выйшаў з друку ў 2008 годзе. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў дасьледчага (крыніцазнаўчага) праекту «Гарадзенскі палімпсест» (2008—2011).
Сфэра навуковых інтарэсаў — гістарычная антрапалёгія, палітычная і нацыянальная гісторыя Беларусі XIX—XX ст., вусная гісторыя.
Аўтар манаграфіяў, прысьвечаных польскаму нацыянальнаму руху і дзейнасьці «краёўцаў» на пачатку ХХ ст., а таксама шматлікіх артыкулаў, рэцэнзіяў, публікацыяў дакумэнтаў у навуковых выданьнях Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, Летувы і Чэхіі. Укладальнік Хрэстаматыі «Гісторыя Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. у дакумэнтах і матэрыялах» (Вільня: ЭГУ, 2007), укладальнік, адзін з аўтараў і рэдактар навуковага зборніка, прысьвечанага гісторыі вольных муляраў (масонаў) у Беларусі.
Манаграфіі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.