губэрня Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ковенская губэрня — губэрня Расейскай імпэрыі, што існавала ў 1843—1915 гг. на паўночных землях сучасных Беларусі і Летувы. 18 сьнежня 1842 г. расейскі імпэратар Мікалай I падпісаў указ «Аб пераўтварэньні паўночна-заходніх губэрняў», паводле якога з 7 паўночна-заходніх паветаў Віленскай губэрні ў 1843 годзе ўтварылі асобную губэрню ў складзе Віленскага генэрал-губэрнатарства. Плошча складала 35 711,9 квадратных вёрстаў. Беларусы большасьцю насялялі Новааляксандраўскі павет на ўсходзе губэрні, дзе пры перапісе 1897 г. складалі 17% насельніцтва. У 1915 г., падчас Першай сусьветнай вайны, губэрня апынулася пад нямецкай акупацыяй. У 1919 г. большасьць земляў губэрні адышла да Летувы. Усходнюю частку разам зь беларускімі местамі Браслаў і Відзы (цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь) захапілі польскія войскі. У выніку Рыскага падзелу 1921 году гэтая частка земляў цягам 1922—1939 гг. уваходзіла ў Віленскае ваяводзтва Польскай рэспублікі[1].
Ковенская губэрня | |
рас. Ковенская губернія | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | губэрня |
Уваходзіць у | Віленскае генэрал-губэрнатарства, Паўночна-Заходні край |
Губэрнскі цэнтар | Коўна |
Улучае | 7 паветаў |
Найбуйнейшыя гарады | Коўна, Шаўлі, Вількамір, Панявеж |
Колькасьць населеных пунктаў | 25 476 (1869) |
Дата ўтварэньня | 1 ліпеня 1843 (181 год таму) |
Дата скасаваньня | 1917 |
Губэрнатар | Мікалай Гразеў(ru) (1912—1917) |
Маршалак шляхты | Іларыён Васільчыкаў(ru) (1909—1915) |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Мовы ва ўжытку | летувіская, жамойцкая |
Насельніцтва (1897) | 1 544 564 (1,2%) |
Шчыльнасьць | 38 чал./км² |
Нацыянальны склад | летувісы 37,2%, жмудзіны 28,9%, жыды 13,8%, палякі 9%, расейцы 4,7%, беларусы 2,4%, латышы 2,3%, немцы 1,4% |
Канфэсійны склад | хрысьціяне 86,1%, юдэі 13,8%, мусульмане 0,1% |
Плошча | 40 641,36 км² |
Месцазнаходжаньне Ковенскай губэрні | |
Падзел на паветы (1888)
| |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ковенская губэрня межавала на поўначы з Курляндзкай губэрняй(en) і Дрысенскім паветам Віцебскай губэрні. На ўсходзе — зь Віленскай губэрняй. На поўдні — з Сувальскай губэрняй (да 1867 г. Царства Польскага) па рацэ Нёман. На захадзе — з Усходняй Прусіяй (з 1871 г. Нямецкай імпэрыі) і Гробінскім паветам(en) Курляндзкай губэрні.
Належала да ліку найменшых губэрняў Расейскай імпэрыі. Мела найбольшую працягласьць у даўжыню 373 км (350 вёрстаў) і ў шырыню 181 км (170 вёрстаў). Ахоплівала амаль усе землі былых Жамойцкага староства і паўночна-заходніх паветаў Віленскага і Троцкага ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага.
У склад губэрні ўваходзілі 7 паветаў. 4 паветы (Ковенскі, Панявескі, Цельшыцкі і Шавельскі) мелі ў сваім складзе па 4 станы. 3 паветы (Вількамірскі, Новааляксандраўскі і Расенскі) падзяляліся на 5 станаў кожны. Агулам у губэрні налічвалася 144 воласьці, 931 грамада і 2 беспавятовых места (Відзы і Шадаў). У 1860-я гг. у губэрні было 15932 пасёлкі, 8075 вёсак, 998 сельцаў, 251 мястэчка і 209 сёлаў.
Павет | Цэнтар (жыхароў) | Плошча, вёрстаў² | Насельніцтва, 1897 г. |
---|---|---|---|
Вількамірскі | Вількамір (13 532) | 5145,5 | 229 118 |
Ковенскі | Коўна (70 920) | 3534,2 | 227 431 |
Новааляксандраўскі(uk) | Новааляксандраўск (6359) | 4769,2 | 208 487 |
Панявескі | Панявеж (12 968) | 5451,5 | 222 881 |
Расенскі(lt) | Расены (7455) | 5689 | 235 362 |
Цельшыцкі | Цельшы (6205) | 4654 | 183 351 |
Шавельскі | Шаўлі (16 128) | 6072,1 | 237 934 |
Паводле перапісу 1897 году(en), аснову насельніцтва скаладалі тры саслоўі: сяляне (71,2%), мяшчане (21,1%) і дваранства (6,4%). У местах пражывала 9,3% насельніцтва. Мужчыны скаладалі 48,7% жыхароў. Паводле сямейнага становішча, халастыя складалі 61,06% насельніцтва, сужонцы 33,16%, аўдавелыя 5,61%, разьведзеныя 0,01%. Сярод 86,1% жыхароў, якія вызнавалі хрысьціянства, найбольш пашыранымі канфэсіямі былі каталіцтва (76,4% насельніцтва губэрні), лютэранства (3,8%), праваслаўе (3%), стараабрадніцтва (2,1%) і рэфармацтва (0,7%).
Павет | Летувісы | Жмудзіны | Жыды | Палякі | Расейцы | Беларусы | Латышы | Немцы |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вількамірскі | 72,2% | ... | 13,2% | 10% | 4,1% | 0,1% | 0,1% | 0,2% |
Ковенскі | 35,7% | 5,8% | 19,8% | 23,2% | 11,6% | 0,5% | ... | 2,3% |
Нова- аляксандраўскі | 49,8% | ... | 12,7% | 8,9% | 9,9% | 16,8% | 1,8% | 0,1% |
Панявескі | 71,6% | ... | 12,2% | 6,5% | 1,9% | 0,1% | 6,8% | 0,6% |
Расенскі | 9,3% | 66,9% | 11,2% | 5,5% | 2% | 0,1% | 0,1% | 4,4% |
Цельшыцкі | 0,8% | 80,3% | 12,4% | 1,5% | 1,3% | 0,1% | 2,3% | 0,9% |
Шавельскі | 17,3% | 53,3% | 14,3% | 6,3% | 2,2% | 0,4 | 4,9% | 1% |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.