Remove ads
каранавірус From Wikipedia, the free encyclopedia
Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (ЦВРС-КаВ-2) — адналанцужковы РНК-вірус, упершыню выяўлены ў сьнежні 2019 году пасьля тэставаньня нуклеінавай кісьлі на станоўчай пробе ў пацыента з пнэўманіяй падчас успышкі пнэўманіі ва Ўхані (Кітай) 2019—2020 гадоў. Іншыя назвы: новы каранавірус 2019 году, уханьскі каранавірус, новы кітайскі каранавірус.
Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 | |
Ілюстрацыя Асяродка нагляду і прадухіленьня хваробаў ЗША (2020 год) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Вірусы |
Царства | Рыбавірусы |
Падцарства | Ортарнавірусы |
Аддзел | Пісувірыкоты |
Кляса | Пісанівірусы |
Атрад | Нідавірусы |
Сямейства | Каранавірусы |
Падсямейства | Ортакаранавірусы |
Род | Бэтакаранавірусы |
Падрод | Сарбэкавірусы |
Від | Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому |
Бінамінальная намэнклятура | |
Severe acute respiratory syndrome-related coronavirus | |
17 студзеня 2020 году Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (Швайцарыя) абнародавала будову гэтага каронавіруса. Гэта дазволіла яго сынтэзаваць для імгненнага выяўленьня заражэньня шляхам палімэразнай ланцуговай рэакцыі[1]. Са сьнежня 2020 году зьявілася прышчэпка ад каронавірусу, якой да 13 красавіка 2021 году прышчапілі звыш 780 млн чалавек (10 % насельніцтва Зямлі)[2].
20 студзеня 2020 году ў кітайскай правінцыі Гуандун была пацьверджана перадача віруса ад чалавека да чалавека. Пакуль ніякага лячэньня новага віруса не распрацавана; сэрыйны выпуск лекаў прагназуецца ў канцы 2022 — пачатку 2023 году. 30 студзеня 2020 году Сусьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла ўспышку каранавірусу ў Кітаі «надзвычайнай сытуацыяй у галіне грамадзкай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэньне». Паводле стану на 31 студзеня 2020 году ў Кітаі налічваліся 9732 выпадкі заражэньня і 223 сьмерць ад віруса. Вірус распаўсюдзіўся і на іншыя краіны. Выпадкі заражэньня каранавірусам пацьверджаны ў ААЭ, Аўстраліі, Віетнаме, Нямеччыне, ЗША, Індыі, Расеі, Камбоджы, Рэспубліцы Карэі, Малайзіі, Нэпале, Сынгапуры, Тайландзе, Філіпінах, Фінляндыі, Францыі, Шры-Ланцы, Японіі, Беларусі. Паводле зьвестак на 25 студзеня зафіксавана 38 выпадкаў пасьпяховага лячэньня ад 2019-2020-nCoV. Тэмпэратура цела аднаго пацыента трымалася ў норме на працягу 6 дзён. Паўторнае дасьледаваньне паказала, што запаленьне было цалкам ліквідавана, а два новыя тыпы тэстаў на нуклеінавую кісьлю на каранавірус паказалі адмоўны вынік. Пасьля ацэнкі гарадзкой экспэртнай групай ён быў выпісаны дадому. 7 лютага 2020 году новаму каранавірусу 2019 году прысвоена скарочаная назва — новы каранавірус запаленьня лёгкіх. Пры перадачы віруса ад жывёл інкубацыйны пэрыяд[a] доўжыцца на працягу 10-12 дзён. Калі інфікаваньне адбылося ад чалавека да чалавека, то інкубацыйны пэрыяд не перавышае 7 дзён. Папярэдні аналіз зьвестак дазваляе сьцьвярджаць, што маецца высокая заразьлівасьць пры кантакце з хворым чалавекам. Пацьверджана і прадэманстравана перадача віруса ад чалавека да чалавека. Асобы, якія кантактавалі ў хатніх ці бальнічных умовах з хворымі, найбольш схільныя да ўзьнікненьня стадыі вострага рэсьпіраторнага захворваньня, у выпадку якога непасрэднай прычынай сьмерці зьяўляецца прагрэсавальная вострая некантраляваная дыхальная недастатковасьць (рэсьпіраторны дыстрэс-сындром).
11 сакавіка 2020 году Сусьветная арганізацыя здароўя (Швайцарыя) прызнала ўспышку каранавіруснай інфэкцыі пандэміяй. На 15 чэрвеня 2020 году лік заражаных каранавірусам ЦВРС-2 перавысіў 7,8 млн чалавек. Звыш 430 000 заражаных на каранавірус людзей памерлі (сьмяротнасьць 5,5%)[3]. 18 чэрвеня 2020 году Найвышэйшая ўстанова здароўя Італіі выявіла каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (каранавірус ЦВРС-2) у пробах сьцёкавай вады, узятых 18 сьнежня 2019 году ў Міляне і Турыне[4].
Сымптомы каранавірусу ЦВРС-2 падобныя да сымптомаў пнэўманіі або цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.