From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстантын Радзівіл (5 красавіка 1793, Рым — 6 красавіка 1869, Паланэчка) — мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў[1].
Канстантын Радзівіл. Ф. Лямпі, XIX ст. | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 красавіка 1793 Рым |
Памёр | 6 красавіка 1869 Паланэчка |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мацей Радзівіл Альжбета з Хадкевічаў |
Жонка | Марыя з Грабоўскіх Цэлестына з Сулістроўскіх Адэля з Краніцкіх |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Ядзьвіга ад 3-га шлюбу: Мікалай Антоні, Мацей Юзэф, Цэлестына, Антаніна, Міхаліна, Караль Вільгельм, Канстантын Вінцэнт, Дамінік, Марыя |
Дзейнасьць | філёляг |
З княскага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мацея і Альжбеты з Хадкевічаў. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Наваградзкім павеце, які быў адным з культурных асяродкаў у краі.
Збудаваў Паланэчкаўскі палац, побач зь якім разьбіў францускі парк. Сабраў значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Ю. Пешкі, Я. Рустэма, гравюры, габэлены, мэдалі.
Быў камэргерам расейскага імпэратарскага двара. У 1820 уступіў у таемнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (сябар Камітэту Літоўскай правінцыі). Па здушэньні паўстаньня дзекабрыстаў (1825) яго арыштавалі расейскія ўлады.
У сьнежні 1863 заступніцтва К. Радзівіла перад Мураўёвым-вешальнікам дазволіла замяніць сьмяротны прысуд аднаму зь лідэраў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня З. Чаховічу на ссылку ў Сыбір.
Жонкамі К. Радзівіла былі:
У 1850-х даслаў у Расейскае геаграфічнае таварыства «Статыстычны нарыс Наваградзкага павету» і «Этнаграфічныя зьвесткі пра жыхароў Наваградзкага павету» (зьберагаюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў беларускую мову («кривицкое наречие»), склаў слоўнічак мясцовых словаў, апісваў адзеньне, абрады на Купальле, Дзяды, куцьцю, вясельле наваградзкіх сялянаў; запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.