беларускі бард, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьмі́цер Барто́сік (нар. ў 1969 годзе, Рыбінск, Расея) — беларускі бард, пісьменьнік.
Нарадзіўся ў Рыбінску (Расея). Бацькі Зьмітра былі тэатраламі: бацька — рэжысэр, маці — акторка.
У школу пайшоў у Усьць-Каменагорску. У 1978 годзе сям’я пераехала ў Гомель[2]. З 13 гадоў авалодаў гітарай, вырас на песьнях Высоцкага і Акуджавы. У 13-гадовым узросьце зьняўся ў фільме «Чужая Бацькаўшчына» па рамане Вячаслава Адамчыка.
Навучаўся ў Ніжагародзкай тэатральнай вучэльні, быў выключаны «за бяздарнасьць». Пасьля працаваў шліфоўшчыкам на Гомельскім заводзе станочных вузлоў, ладврам у краме. Служыў у шэраговым батальёне. Пасьля дэмабілізацыі працаваў рабочым сцэны ў гомельскім тэатры, потым у будаўнічым бізнэсе ў Вільні[3].
У 2002 годзе выдаў кнігу апавяданьняў з уласнага жыцьця «Чорны пісталет».
Жыве ў Менску. Мае трох дзяцей: дачок Яну ды Юсьцю й сына Даната[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.