вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зашчо́б’е[1] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар аднайменнага сельсавету.
Зашчоб’е лац. Zaščobje | |
Дата заснаваньня: | Перад 1574 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рэчыцкі |
Сельсавет: | цэнтар сельсавету |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2340 |
СААТА: | 3245844031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°10′42″ пн. ш. 29°52′31″ у. д. |
± Зашчоб’е | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
За 56 км на паўднёвы захад ад Рэчыцы, чыгуначная плятформа Зашчо́б’е (на ветцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Гомель — Каленкавічы), за 105 км ад Гомля.
Сяло Зашчоўб'е вядомае зь ліста аб падзеле маёнтку Брагін паміж князямі-братамі Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі, датаванага 15-м сакавіка 1574 году[lower-alpha 1]. У выніку братэрскага паразуменьня
Село Защовбъе з людми отчизными и неотчизными, з данью грошовою и медовою, з кгрунтом, дубровами, з лесы, чертежами, з ловы зверинными, з полми и сеножатми
дасталося князю Аляксандру[3].
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Зашчоб'е — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. У «Камеральном описании... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, засьведчана, што часткі сяла Зашчэлб'е належалі Сялецкаму базыльянскаму манастыру і генэралу-ад'ютанту Амброзію Аскірку[5].
У парэформавы пэрыяд Зашчоб'е адміністрацыйна знаходзілася ў Васілевіцкай воласьці.
На 1909 год у вёсцы Зашчоб'е налічвалася 95 двароў з 527 жыхарамі[6].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Зашчоб'е, аднак, у складзе Васілевіцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.