Жупраны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жупра́ны[2] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Ашмянкі. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 745 чалавек. Знаходзяцца за 10 км на паўночны ўсход ад Ашмянаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на аўтамабільнай дарозе Ашмяны — Смаргонь.
Жупраны лац. Župrany | |
![]() Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Былая назва: | Зубраны |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Жупранскі |
Насельніцтва: | 745 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Паштовы індэкс: | 231102 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°28′18″ пн. ш. 26°5′14″ у. д. |
Жупраны на мапе Беларусі ± ![]() Жупраны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жупраны — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), месца пахаваньня Францішка Багушэвіча.
Назва
Ад пачатку вёска мела назву Зубраны, ад суседняй старажытнай Зубранскай пушчы, багатай на зуброў. Пазьней пад уплывам фанэтычных зьменаў тапонім ператварыўся ў Жупраны[3][a].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Zuprany (2 лютага 1443 году[5] і 4 лістапада 1526 году)[6]; Zvprani (7 верасьня 1458 году)[7]; Жупраны (1553 год)[8].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Жупраны ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як цэнтар воласьці, уладаньне вялікіх князёў. У 1407 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў паселішча ваяводу віленскаму Войцеху Манівіду. Праз шлюб з Соф’яй Манівід Жупраны перайшлі да Радзівілаў, якія валодалі імі да пачатку XIX стагодзьдзя. Апошнім зь дзевяці ўладальнікаў гэтага роду быў Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку».
Каля 1550 году ў Жупранах заснавалі касьцёл, у канцы XVI стагодзьдзя — кальвінскі збор. На мапе Тамаша Макоўскага (1613 год) паселішча значыцца як мястэчка. У канцы XVIII стагодзьдзя тут было 35 дамоў і тры вуліцы: Дворская, Сольская і Астравецкая.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жупраны апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце. У 1811 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Чапскіх. У 1854 годзе пачалося будаваньне мураванага Касьцёла Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1863—1864 гадох мясцовыя сяляне бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні. У 1880-я гады ў Жупранах дзеялі касьцёл і капліца, працавалі млын і тартак. На 1885 год у мястэчку было 60 двароў. У 1900 годзе тут пахавалі беларускага паэта Францішак Багушэвіч. Ягоная магіла знаходзіцца на цьвінтары за касьцёлам.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жупраны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жупраны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[9]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Жупраны апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. На 1931 год тут было 124 двары.
У 1939 годзе Жупраны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. 22 сакавіка 1970 году ў вёсцы адкрыўся Музэй Францішка Багушэвіча, дзе захоўваюцца каля 300 экспанатаў, датычных жыцьця літаратурнага клясыка[3]. На 1971 год тут быў 121 двор, на 1993 год — 248, на 1997 год — 288. У 2000-я гады Жупраны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, 1898 г.
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Рынак, 1916 г.
- Рынак, 1916 г.
- Рынак, 1915—18 гг.
- Касьцёл, 1930 г.
- Касьцёл, 1930 г.
- Інтэр’ер касьцёла, 1930 г.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — каля 285 чал.; 1895 год — 284 чал., зь іх 144 каталікі, 5 праваслаўных, 135 юдэяў[10]
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 657 чал., 124 двары; 1971 год — 423 чал.; 1993 год — 734 чал.[11]; 1997 год — 795 чал.[12]; 1999 год — 746 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 720 чал.; 2010 год — 745 чал.[1]
Інфраструктура
У Жупранах працуюць школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Эканоміка
Сьвінагадоўчая і малочнатаварная фэрмы, мэханізаваны двор[1]
Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура
У школе дзее музэй Францішка Багушэвіча
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1854—1875)
- Могілкі юдэйскія
- Плябанія (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзя)
Заўвагі
- У рэчышчы палітыкі летувізацыі назву вёскі зьвязваюць зь летувіскім словам «Žuobris», якое пазначае архаічную саху[4]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.