зборнік вершаў Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гусьля́р» — другі зборнік Янкі Купалы, выдадзены Антонам Грыневічам у кастрычніку 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага. Рукапіс быў пасланы аўтарам выдаўцу яшчэ ў верасьні — кастрычніку 1908 году[1]. Зборнік быў выдадзены на беларускай мове лацінскім шрыфтам[1].
«Гусьляр» | |
Вокладка зборніку «Гусьляр» | |
Жанр: | верш, паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1910 |
Выдавецтва: | А. Грыневіча |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
У ідэйна-творчай эвалюцыі паэта зборнік займае пераходнае месца паміж вобразамі і матывамі рэвалюцыйнае мэтанакіраванасьці, уласьцівымі зборніку «Жалейка», і пазьнейшымі настроямі пэўнае разгубленасьці, грамадзянскага суму пэрыяду пасьля паражэньня рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расеі[1].
У зборніку пашыраюцца матывы агульначалавечага гучаньня, ўпершыню ў творчасьці Янкі Купалы зьяўляюцца рэфлексійныя, чыста пэйзажныя, па-філязофску заглыбленыя вершы. Словы «дух», «душа» сустракаюцца ледзь ня ў кожным вершы зборніку[1].
Асаблівую ролю ў зборніку адыгрывае канструкцыйны вобраз легендарнага гусьляра з гусьлямі-самаграямі. Гэты вобраз кампазыцыйна аб’ядноўвае ўсе вершы зборніку ў адно цэлае[1].
Зборнік «Гусьляр» распачынаў філязофскі струмень у беларускай нацыянальнай лірыцы. Агульнафілязофскія, агульначалавечага дыяпазону вершы «Гусьляра» сьцьвярджалі наватарскі характар зборніку, як яшчэ адну значную ступень у разьвіцьці ня толькі Купалы-лірыка, але і ўсяе беларускае літаратуры[1].
Беларускі пісьменьнік і крытык Альгерд Бульба ў сваёй рэцэнзіі на зборнік, надрукаванай у газэце «Наша Ніва» 21 кастрычніка 1910 году, адзначае ў творах паэта вялікае багацьце фантазіі, формаў, настрояў, здольнасьць гарманічна зьліць у адным вершы думку і пачуцьцё, здабыць «тон родны», «асобны беларускі матыў» зь любой праявы сучаснага жыцьця, з успамінаў і фактаў гісторыі. А. Бульба выказаў глыбока аптымістычную веру ў вялікую будучыню Купалы як нацыянальнага паэта:
Ва ўласных самабытных творах Купала не мае роўных сабе… Веру, што далейшай самабытнай творчай працай Янка Купала зойме ў нас адно з першых месц…[2] | ||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.