Гудзіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гудзіла (Гудэла, Гутэль), Гадзіла (Годзель) — мужчынскае і жаночае імя, а таксама вытворнае ад іх прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Gudila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gudo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гудэла, Гадзіла, Годзель, Гутэль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґудзіла»
Закрыць

Паходжаньне

Гудула, Гудзіла, Годзіла або Готэла, пазьней Годэль або Гутэль (Gudulo[1], Gudila, Godila, Gotelo[2], Godel, Güttel[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог'[5], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[6].

Імя Гадула (Гудул, Гудзель, Годэль, Годыль, Годаль) гістарычна бытавала ў Польшчы: Godula (1250, 1386, 1395, 1397, 1401 і 1498 гады), Godel, filius Crotosse (1204 год), Clemens Gudul (1385 год), Stanislaus Godal (1445 год), Mattis Godil (1475 год)[7], Gudzyel (1494 год)[8].

У Прусіі шырока бытавала прозьвішча Gudella[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Готилъ (сярэдзіна 1160-х — сярэдзіна 1190-х гадоў)[10]; Кореиве пять чоловековъ: <…> Гудилович[11], Кореиве пять чоловековъ дано было: а <…> Кгудиловича[12] (9 лістапада 1449 году); Worin Guteliewicz (1558 год)[13]; miasto Nowawolia… Macziei Gvdel (12 кастрычніка 1561 году)[14]; Mikolai Guthel… Stanislaw Gutilewicz (1563 год)[15]; Marcin Gudel (15 траўня 1567 году)[16]; люди имен’я Кетунского… а Миколаи Кудел (17 сакавіка 1578 году)[17]; Janusz Kodula (14 ліпеня 1578 году)[18]; z Ombrozem Gudelem (7 красавіка 1610 году)[19]; siolo Dowlany… Mikolay Gudel… Mikolay Gudela… siolo Gierdziuny… Misiuk Gudel (26 лютага 1619 году)[20]; Jan Gudel (20 красавіка 1642 году)[21]; Zygmont Bałtromiejewicz Godel… Piotr Sczefanowicz Godelewicz (1667 год)[22]; domek Godelewiczowej wdowy (1690 год)[23]; et Catharinae Gudeliczia de Dowkniuny (1703 год)[24]; Jacobus Gudelowicz (10 верасьня 1710 году)[25]; Gotele (1744 год)[26]; Obrąb Gudelow. Adam Gudel, Kraslawski (1 лютага 1765 году)[27]; Gertruda Gudelewicz (1776 год)[28]; Parafia łyntupska… Gudeliszki, zaścianek (1784 год)[29]; Marianna Gudelowa (15 ліпеня 1788 году)[30].

Носьбіты

Гадулевічы (Godulewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[32].

Годэлі[33] (Godel) гербу Яліта — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[34].

Гудзіловічы (Gudziłowicz) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[35].

Гудэль (Gudel), Гудэлевіч (Gudelewicz), Гудэля (Gudello) і Гудэлёвіч (Gudelowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[36].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Годзелі ў Жамойцкім старостве[37].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гудэлі, на гістарычнай МеншчынеГудзялі, на гістарычнай ГарадзеншчынеГудзелі, на гістарычнай ВіленшчынеГудалі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.