беларускі паэт, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Гена́дзь Я́каўлевіч Кляўко́ (28 лістапада 1931 (афіц. 1 траўня 1932) — 21 жніўня 1979) — беларускі паэт, перакладчык.
Генадзь Кляўко | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 лістапада 1931 в. Варонічы Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці |
Памёр | 21 жніўня 1979 (47 гадоў) Мінск, Беларусь |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык |
Гады творчасьці | 1950-1979 |
Мова | беларуская мова |
Нарадзіўся ў вёсцы Варонічы Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці ў сям’і Марыі Іванаўны (Доўгай) і Якава Сафронавіча Кляўко. Вучыўся ў Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газэце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намесьнікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя»[1].
Сябра Саюза пісьменьнікаў БССР (з 1964).
У рэспубліканскім друку зь вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініятур «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб ня сурочыць» (1971), «Што праўда, то ня грэх...» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).
Перакладаў на беларускую мову творы пісьменьнікаў народаў СССР. У 1975 годзе ў ягоным перакладзе выйшаў зборнік паўднёва-асэтынскай паэзіі «Трубіць алень», у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладу вершаў Косты Хетагурава «Асэтынская ліра».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.