Remove ads
злачынства супраць асабістай свабоды чалавека From Wikipedia, the free encyclopedia
Гандаль людзьмі (рабагандаль) — вербаваньне, перавозка, перадача, укрывальніцтва і атрыманьне чалавека дзеля рабства, учыненыя шляхам падману, злоўжываньня даверам і прымяненьня гвалту або з пагрозай прымяненьня гвалту.
Падкляса ад | злачынства, гандаль, злачынства супраць асабістай свабоды, эксплюатацыя, чалавечая дзейнасьць |
---|---|
Асноўны рэгулюючы тэкст | Крымінальны кодэкс Нямеччыны, Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь |
Практыкуецца | рабагандляр |
Relates to sustainable development goal, target or indicator | Target 8.7 of the Sustainable Development Goals |
Належаў да злачынстваў супраць асабістай свабоды, гонару і годнасьці чалавека[1]. Чыньнікамі рабагандлю служылі: адсутнасьць патрэбы аплочваць працу, што дае прыбытковасьць, невыкананьне дзяржавамі абароны сваіх грамадзянаў, утварэньне міжнародных злачынных груповак для церазьмежнай кантрабанды, разрыў ва ўзроўні жыцьця між краінамі і людзьмі паводле плоці. Асноўнымі галінамі, у якія прадавалі людзей, былі: прастытуцыя, будаўніцтва, земляробства, догляд дому і гасьцініцы, а таксама швачная вытворчасьць. Іншымі прызначэньнямі служылі: даўгавое рабства, жабрацтва і выманьне органаў[2].
Прадухіленьню трапляньня ў няволю за мяжой найперш спрыяла законнае працаўладкаваньне. Гэтак, на 2014 год Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі склала сьпіс 87 прадпрыемстваў, якія мелі дазвол на працаўладкаваньне за мяжой. Большасьць зь іх мела дазволы для накіраваньня працаўнікоў у суседнія краіны — Латвію, Летуву, Польшчу, Расею і Ўкраіну. Сярод іншых краінаў Эўропы прапаноўвалі Чэхію, Нямеччыну, Італію, Бэльгію і Нідэрлянды. У Азіі прапаноўвалі Казахстан, Паўднёвую Карэю, ААЭ, Бахрэйн і Катар. У Амэрыцы — ЗША і Бразылію. Працоўная дамова мела агаворваць характар, тэрмін, месца, умовы і аплату працы, умовы пражываньня і харчаваньня, абавязкі і правы бакоў[3].
Абавязкова варта мець працоўную візу дзяржавы працаўладкаваньня, выдадзеную амбасадай або консульствам. Таксама належыць мець з сабой копіі ўсіх пасьведчаньняў на выпадак страты арыгіналаў, як і страхоўку ад здарэньняў і хваробаў. Па прыезьдзе за мяжу варта стаць на часовы консульскі ўлік і не аддаваць нікому свой пашпарт. Пры адрозьненьні ўмоваў знаходжаньня ад прапісаных у дамове належыць зьвязацца з агенцтвам працаўладкаваньня і безадкладна запатрабаваць паляпшэньня ўмоваў. Пры адсутнасьці паляпшэньня варта адмовіцца ад працы паводле дамовы. У выпадку крадзяжу пасьведчаньняў і больш істотных цяжкасьцяў належыць зьвярнуцца ў амбасаду або консульства сваёй краіны і ў паліцыю краіны знаходжаньня[3].
15 лістапада 2000 году адбылося падпісаньне Палермскага пратаколу аб папярэджаньні і спыненьні гандлю людзьмі да Канвэнцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасьці[4][5]. У 2008 годзе ахвярамі гандлю людзьмі пераважна сталі жанчыны і дзеці пры перасяленьні за мяжу. Асноўнымі мэтамі рабагандляроў служылі прыцягненьне да ручной прымусовай працы ў земляробстве і прамысловасьці, па доме, вымаганьне грошай праз пазыковае рабства, перасадка органаў і тканак, прымусовае замужжа, прымусовая цяжарнасьць і прымусовае выношваньне дзяцей, фіктыўнае ўсынаўленьне і прастытуцыя[6].
Па выніках 2012 году гандаль людзьмі заняў 3-е месца паводле прыбытковасьці пасьля наркагандлю і незаконнага гандлю зброяй. Ахвярам часта прапаноўвалі выехаць за мяжу з абяцаньнем параўнальна вышэйшага заробку ў галіне будаўніцтва і па іншай работніцкай спэцыяльнасьці. Вярбоўнікі ўтойвалі небясьпечныя ўмовы працы і не забясьпечвалі аховы здароўя. Па выезьдзе пацярпелыя не атрымлівалі заробку і не маглі вярнуцца дадому[3]. На 2015 год у рабстве знаходзілася звыш 20 млн чалавек. Жанчыны станавіліся ахвярамі гандлю людзьмі ўдвая часьцей праз прымусовае ўцягненьне ў прастытуцыю, якая прыносіла рабагандлярам звыш 20 млрд даляраў[7].
За 2018 год выявілі 50 000 ахвяраў гандлю людзьмі ў 148 краінах, траціну зь якіх склалі дзеці. У выніку за 15 гадоў доля дзяцей сярод выяўленых ахвяраў вырасла ўтрая. Палову ад усіх пацярпелых прыцягвалі да прастытуцыі, а 38% — да прымусовай працы[8] ў шыцьці вопраткі і вытворчасьці тэлефонаў, а таксама пры зборы ўраджаю. У 2020 годзе арганізаваныя злачынныя групоўкі зарабілі на гандлі людзьмі звыш 32 млрд даляраў[2]. У 2023 годзе доля мужчынаў сярод ахвяраў рабагандлю вырасла да 40%, сярод якіх 23% былі дарослымі і 17% падлеткамі. Яны ў асноўным цярпелі ад прымусовай працы. Сярод асуджаных за гандаль людзьмі жанчыны склалі 40%, што было вышэйшым узроўнем сярод іх, чым у іншых відах злачынстваў. Большасьць ахвяраў рабагандлю паходзіла з Афрыкі, а таксама Паўднёвай і Ўсходняй Азіі[9].
Крымінальны кодэкс Беларусі 1999 году ў артыкуле 181 прадугледжваў за гандаль людзьмі пазбаўленьне волі ад 3-х да 7 гадоў са штрафам. Зьняволеньне ад 7 да 12 гадоў са штрафам належала за ўчыненьне такога злачынства:
Ад 12 да 15 гадоў зьняволеньня са штрафам прысуджалі за гандаль людзьмі, учынены арганізаванай групай або ў дачыненьні да заведама малалетняга. Да такога самага пакараньня выракалі за гандаль людзьмі, які выклікаў сьмерць пацярпелега па неасьцярожнасьці, прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў або заражэньне вірусам імунадэфіцыту чалавека[1]. Адпаведны артыкул пра гандаль людзьмі ўзьнік у Крымінальным кодэксе Беларусі ў 2001 годзе[10].
У чэрвені 2006 году Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі пераўтварыла ўправу незаконнага абароту наркотыкаў, заснаваную 9 кастрычніка 1996 году, ва ўправу наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі[11]. Папярэдне, у 2005 годзе выявілі 159 выпадкаў гандлю людзьмі. Ад 2006 году пачалі адзначацца выпадкі накіраваньня ў Беларусь рабоў зь ліку грамадзянаў Віетнаму, Расеі, Украіны і Малдовы. У 2010—2015 гадох выкрыцьцё такіх злачынстваў скарацілася да 10 за год. За 2002—2015 гады сярод 5298 ахвяраў гандлю людзьмі прымусовай прастытуцыі падвергліся 4693 чалавекі (88%). Найчасьцей рабагандляры прапаноўвалі празь Сеціва жанчынам працу афіцыянткі, пакаёўкі і прыбіральшчыцы ў Турэччыне і Расеі[12].
У 2012 годзе ў Беларусі ўхвалілі Закон «Аб супрацьдзеяньні гандлю людзьмі», 18-ы артыкул якога прадугледжваў такія захады абароны ахвяраў, як: 1) забесьпячэньне бясьпекі ў якасьці ўдзельнікаў крымінальнага разгляду паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі, 2) грамадзкая абарона і аднаўленьне ў выглядзе бясплатных спальных месцаў і харчаваньня, а таксама прававой дапамогі калегіі адвакатаў і лекаваньня, 3) прыпыненьне высылкі іншаземца на год для ўдзелу ў крымінальным разглядзе, 4) дапамога амбасады і консульства грамадзяніну Беларусі праз тлумачэньне заканадаўства і вяртаньне на месца жыхарства[13]. У 2013 годзе ўвялі месячны курс аднаўленьня для ахвяраў гандлю людзьмі[14]. На 2015 год налічвалася 95 прадпрыемстваў, якія атрымалі паводле Закону дзяржаўны дазвол на законнае працаўладкаваньне за мяжой[7].
За 2002—2017 гады ад гандлю людзьмі пацярпелі 5500 чалавек, зь іх 680 непаўналетніх. За гэты час у сувязі з рабагандлем асудзілі 3800 чалавек, у тым ліку 2100 да пазбаўленьня волі. Асуджаныя належалі да 85 арганізаваных злачынных груповак і 22 злачынных арганізацыяў[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.