From Wikipedia, the free encyclopedia
Гальфрыд Монмуцкі (па-лацінску: Galfridus Monemutensis, па-валійску: Gruffudd ap Arthur альбо Sieffre o Fynwy, па-ангельску: Geoffrey of Monmouth) (каля 1100 – каля 1155) — валійскі біскуп і пісьменьнік, аўтар псэўдагістарычнага твору «Гісторыя каралёў Брытаніі», які моцна паспрыяў папулярнасьці паданьняў пра караля Артура.
Месца нараджэньня Гальфрыда невядомае, магчыма валійскі горад Манмаўт. Верагодна, Гальфрыд быў брэтонцам па паходжаньні. Навучаўся ў Оксфардзе. 21 лютага 1152, празь дзесяць дзён пасьля сьвятарскіх пасьвячэньняў, Гальфрыд быў рукаўскладзены ў біскупы кэнтэрберыйскім арцыбіскупам Тэабальдам і пастаўлены на чале дыяцэзіі Сэнт-Асаф.
Першым вядомым творам Гальфрыда сталі «Прароцтвы Мэрліна» (Prophetiae Merlini). Затым зьявілася «Гісторыя каралёў Брытаніі» (Historia Regum Britanniae), псэўдагістарычная кампіляцыя, у якой род кельцкіх уладараў Брытаніі выводзіўся ад траянцаў. Твор меў вялікі посьпех у Эўропе. Апошні твор Гальфрыда — паэма «Жыцьцё Мэрліна», якая абапіралася на валійскія паданьні, але была напісаная гекзаметрам на ўзор антычнай клясыкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.