брыцкая мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Валі́йская мова (таксама ўэ́йлская або кі́мрская мова) — у вадрозьненьне ад ўэйлскай анґельскай (дыялектнага варыянту анґельскае мовы ўва Ўэйлзе), належыць да брыцкае ґрупы кельцкіх моваў, распаўсюджаная ў заходняй частцы Брытаніі — Ўэйлзе (па-валійску: Cymru), а таксама ў Чубуце — калёніі валійцаў-эміґрантаў у рэґіёне Патаґоніі ў Арґентыне[4].
Валійская | |
Cymraeg | |
Ужываецца ў | |
---|---|
Рэгіён | Заходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Ўэйлзе |
Рэгулюецца | Камісіяй па валійскай мове |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][3] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | cy |
ISO 639-2(Б) | cym |
ISO 639-2(Т) | cym |
ISO 639-3 | cym |
Паводле зьвестак перапісу 2001 году, 611 000 чалавек, ці 20,5 % насельніцтва Ўэйлзу, валодаюць валійскай (у параўнаньні з 18,5 % ў 1991-м)[5]; тымчасова перапіс сьведчыць, што 25 % жыхароў Уэйлзу нарадзіліся па-за ягонымі межамі. Колькасьць носьбітаў у іншых частках Вялікабрытаніі дакладна не вядомая, але параўнальна вялікая ў асноўных местах і ўздоўж мяжы Ангельшчыны з Уэйлзам. Паводле ацэнак тэлеканалу S4C, у 1993 годзе ў Ангельшчыне жыло каля 133 000 чалавек, што разумеюць валійскую; больш як траціна зь іх былі засяроджаныя ў раёне Вялікага Лёндану[6]. Апроч таго, носьбіты мовы жывуць у Канадзе (3160 паводле зьвестак Ethnologue[7]) і ЗША (2655[8]).
Сярод носьбітаў валійскае мала тых, хто не валодае анґельскай (апроч валійцаў даліны Чубут, для якіх другою мовай зьяўляецца гішпанская)[9]. Але вельмі многія лічаць за лепшае карыстацца валійскаю, а не анґельскай мовай. Выбар мовы прамоўцам можа зьмяняцца ў залежнасьці ад аб'ектнае вобласьці (зьява, вядомая ў лінґвістыцы як «код-сўітчынг», альбо пераключэньне кадоў), адбываецца й зьмешваньне кадоў — дамешак ангельскіх словаў да жывое мовы.
Нягледзячы на тое, што валійская ёсьць мовай меншасьці й адчувае ціск з боку анґельскай мовы, у другой палове XX стагодзьдзя ўзрастала яе падтрымка адначасова з уздымам нацыяналістычных палітычных арґанізацыяў, такіх як партыя Ўэйлзу (Plaid Cymru) і Таварыства валійскае мовы (Cymdeithas yr Iaith Gymraeg).
Як першая мова валійская пераважна распаўсюджаная на збольшага сельскіх поўначы й захадзе, але людзей, якія добра размаўляюць па-валійску, можна сустрэць па ўсім Уэйлзе. Аднак у вялікіх местах на поўдні (Кардыф, Ньюпарт) валійская мова амаль што не выкарыстоўваецца [10][11].
Валійская мова жывая, яна прысутнічае ў штодзённым ужытку многіх тысячаў людзей. Ўэйлскі моўны акт (1993)[12] і Ўэйлскі ўрадавы акт (1998)[13] прадугледжваюць роўнасьць валійскае й анґельскае моваў. Грамадзкія органы павінныя распрацаваць і рэалізаваць Праґраму валійскае мовы. Таму мясцовыя рады й Нацыянальная асамблея Ўэйлзу ўжываюць валійскую мову як афіцыйную, выдаюць афіцыйныя друкаваныя матэрыялы й паведамленьні з валійскімі вэрсіямі (інфармацыя мясцовае рады, бібліятэчныя лісты, лісты з школы бацькам), а ўсе дарожныя ўказальнікі ўва Ўэйлзе павінныя быць на валійскай і анґельскай мовах, улічваючы й валійскія варыянты геаграфічных назваў. Гэта значыць, што нават дзеці тых, хто прыехаў ва Ўэйлз, зь цягам часу набываюць пэўныя веды ў валійскай мове.
Урад Вялікабрытаніі ратыфікаваў Эўрапейскую хартыю рэгіянальных моваў альбо моваў меншасьцяў у дачыненьні да валійскае мовы [14].
Валійская мова набыла вялікую глядацкую аўдыторыю пасьля стварэньня ў лістападзе 1982 году тэлевізыйнага каналу S4C (Sianel Pedwar Cymru, «4-ы канал, Ўэйлз»), што вяшчае ў прайм-тайм толькі на валійскай[15][16].
У вадпаведнасьці з Законам аб грамадзянстве Вялікабрытаніі 1981 году, валоданьне валійскай, нароўні з валоданьнем ангельскай ці шатляндзкай, ёсьць дастатковаю ўмовай выкананьня крытэру веданьня мовы для натуралізацыі[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.