From Wikipedia, the free encyclopedia
Віганд, Вігант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Wigand | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wigo + суфікс з элемэнтам -нд- (-nd-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вігант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Віганд» |
Віганд або Вігант (Wigand, Wigant) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigand (Wigant)[3].
У 1610 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Laurentius Christophorus Wigandi, fratres, Regiomontani Borussi, у 1621 годзе — Laurentius Wigandus, Regiomontanus Borussus[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: panny Wygantowny (23 лютага 1601 году)[5]; паномъ Александромъ Викгантомъ, войскимъ Оршанскимъ… паномъ Викгантомъ (5 лютага 1631 году)[6]; Benjamin Wigandus, Vilnensis Lithvanus (1648 год)[7].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Віганцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.