«Bread and Fishes» (па-беларуску: Хлябы́ і ры́бы), болей вядомая як «The Wind in the Willows» (бел. Ве́цер у ве́рбах) — песьня, складзеная брытанскім фолькавым музыкам Аланам Бэлам.
На пачатку 1960-х Алан стаў адным з музыкаў новаўтворанага фолк-гурту «Taverners» з Блэкпулу. Ён займаўся складаньнем для гурту песьняў, адной зь якіх стала «Хлябы і рыбы»[1]. У 2005 року складанка створаных Аланам Бэлам у розныя рокі песьняў была выдадзеная пад назваю «The Definitive Collection»[2].
Аўтар згадвае, што з усіх створаных ім песьняў гэтая далася лягчэй за ўсё: ідэя і мэлёдыя зьявілася ў яго аднойчы ў сераду, ён сеў і занатаваў тэкст і ноты. На ўсе праўкі спатрэбіліся дзьве гадзіны[3]. У наступны аўторак Алан Бэл выканаў гэтую песьню на сходзе альпінісцкага клюбу, і неўзабаве яе сталі выконваць іншыя выканаўцы.
Песьня займела такую папулярнасьць, што яе лічаць народнаю мэлёдыяй XVIII стагодзьдзя[4]. У прыватнасьці ірляндцы настойваюць, што яна называецца «Вецер у вербах» і зьяўляецца народнай ірляндзкай[3].
Тэкст песьні заснаваны на паданьні, што Ісус у дзяцінстве разам зь Язэпам і Марыяй наведаў Ангельшчыну[4].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.