From Wikipedia, the free encyclopedia
Валеры Задаля (псэўд. Антон Лабовіч; 15 сакавіка 1953, Клецак — 11 красавіка 2007, Горадня) — беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзеяч.
Валеры Сьцяпанавіч Задаля | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1953 |
---|---|
Месца нараджэньня | Клецак, БССР |
Дата сьмерці | 11 красавіка 2007 |
Месца сьмерці | Горадня, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Месца працы |
|
Сябра ў | Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтар і Таварыства беларускай школы |
Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў карэспандэнтам Клецкай раённай газэты, рэдактарам Наваградзкай газэты «Новае жыцьцё», намесьнікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Горадні.
Сябра Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1997), ПЭН-цэнтру.
Пасьля вымушанага звальненьня з Тэлерадыёкампаніі напрыканцы 1990-х працаваў у грамадзкім аб’яднаньні «Ратуша», потым (пасьля закрыцьця аб’яднаньня) у гарадзенскім аддзяленьні «Таварыства беларускай школы». У апошнія гады жыцьця займаўся актыўнай і плённай грамадзкай дзейнасьцю: стварыў «Літаратурную гасьцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лякальных спэцыялізаваных газэт, быў адным з сталых выкладнікаў гарадзенскай Школы маладога журналіста.
Памёр ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцьця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках Горадні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.