Валеры Жыскар д’Эстэн

францускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Валеры Жыскар д’Эстэн
Remove ads

Валеры́ Рэнэ́ Мары́ Жыска́р д’Эстэ́н (па-француску: Valéry René Marie Georges Giscard d’Estaing; 2 лютага 1926, Кобленц, Нямеччына2 сьнежня 2020, Атон, Францыя[11]) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Францыі. 20-ты Прэзыдэнт Францускай Рэспублікі (1974—1981).

Хуткія факты прэзыдэнт Францыі[d], Папярэднік ...
Remove ads
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Політэхнічны інстытут і Нацыянальны інстытут адміністрацыйных кадраў у Парыжы. У 1956—76 і 1984—89 гадах — сябра Нацыянальнага сходу. У 1962—66 і 1969—74 гадах — міністар эканомікі і фінансаў Францыі.

У 1974—81 гадах — Прэзыдэнт Францыі. У зьнешняй палітыцы выступаў за інтэграцыю Францыі ў Эўрапейскую супольнасьць, падтрымліваў добрыя сувязі з ЗША і СССР. Ва ўнутранай палітыцы імкнуўся зьнізіць узровень беспрацоўя і інфляцыі, кіраваў праграмай мірнага выкарыстаньня атамнай энэргіі. Усталяваў цесныя стасункі з тагачасным канцлерам Нямеччыны Гельмутам Шмітам, і разам яны заклалі асновы адзінай валюты эўра, усталяваўшы Эўрапейскую валютную сыстэму.

Сузаснавальнік і ў 1966—73 гадах — старшыня партыі Нацыянальная фэдэрацыя незалежных рэспубліканцаў. У 1977 годзе заснаваў і з 1988 году ўзначаліў Саюз за францускую дэмакратыю.

Пасьля паразы на прэзыдэнцкіх выбарах у 1981 годзе Валеры Жыскар дʼЭстэн заставаўся актыўным палітыкам, быў дэпутатам і кіраўніком рэгіянальнай рады. З 1989 да 1993 ён быў сябрам Эўрапейскага парлямэнту. Завяршыў сваю палітычную карʼеру Валеры Жыскар дʼЭстэн у 2004 годзе.

Аўтар успамінаў «Улада і жыцьцё» (т. 1—2, 1988—91).

Памёр 2 сьнежня 2020 году ад ускладненьняў, выкліканых COVID-19[12].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads