Беларускі мэталюргічны завод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі мэталюргічны завод

Беларускі мэталюргічны завод (БМЗ) — мэталаапрацоўчае прадпрыемства Жлобіну, заснаванае ў 1984 годзе. Яго будаўніцтва пачалі ў 1982 годзе. У 1984 г. пусьцілі 1-ую чаргу (электрасталеплавільны і гатункапракатны цэхі). У 1987 г. — 2-ую чаргу (комплекс мэталакорду), у 1991 г. — 3-юю чаргу. Працуе на мэталаломе. У 1994 г. вырабляў мэталакорд для шынаў і пасаў (17,2 тыс. т), сталёвы дрот (9,9 тыс. т), гарачакатаную сталь (711 тыс. т) і сталёвую катанку, сталёвы пракат (656 тыс. т), сталёвы вугалок, швэлер і ўшчыльнікавыя мэталічныя накрыўкі. На 1996 г. дзейнічалі 15 цэхаў. Ажыцьцяўлялася супраца зь нямецкімі вытворцамі ліставой сталі «Круп» (Эсэн, Дусэльдорфская акруга, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) і «Хет»[3]. У 2008 годзе завод выпусьціў 45 тыс. тонаў (35%) дроту са 130 тыс. тонаў сусьветнай вытворчасьці. За 2010 год на заводзе вырабілі 2530 тыс. т сталі, звыш 2 млн т пракату, 100 тыс. т трубаў і 94 тыс. т мэталакорду[4]. На 2011 г. завод меў 8 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў у 6 краінах сьвету: у Аўстрыі (Лінц, зямля Верхняя Аўстрыя), ЗША (Маямі, штат Флорыда), Кітаі (Шанхай), Летуве (Шаўлі), Нямеччыне (Бэрлін) і Расеі (Масква і Санкт-Пецярбург). У 2013 г. звыш 80% вырабаў паставілі за мяжу[5]. Збыт у Расею дасягнуў каля $1 млрд, што склала прыблізна 15% валютнай выручкі Беларусі[6].

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...
Беларускі мэталюргічны завод
Thumb
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Надзейнае зьвяно ў Вашым бізнэсе
Заснаваная 15 кастрычніка 1984 (40 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Жлобін, Гомельская вобласьць, Беларусь
Ключавыя фігуры Анатоль Савянок, Сяргей Баршчоў
Галіна Мэталюргія
Прадукцыя Сталь, чыгун, фэрасплаў
Абарачэньне 13 140 млрд рублёў[1] (2013; $1465 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак -86,9 млрд руб ($-9,68 млн)
Чысты прыбытак -86,6 млрд руб ($-9,65 млн)
Лік супрацоўнікаў 11 302 (2013)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі Кобрынскі інструмэнтальны завод, Магілёўскі мэталюргічны завод, Менскі падшыпнікавы завод, Рэчыцкі метызны завод, «Белколермэт», Завод «Легмаш» (Віцебск), «Палесьсеэлектрамаш» (Лунінец)
Закрыць

Міжнародныя санкцыі

12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць заводу[7]. У жніўні 2023 году БМЗ патрапіў пад санкцыі ЭЗ[8]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швайцарыя[9], Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Украіна, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія[10]. Таксама са жніўня 2023 году БМЗ, генэральны дырэктар заводу Дзьмітры Корчык ды зьвязаная з заводам кампанія BEL-KAP-STEEL знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе ЗША[11].

Напрыканцы 2023 году выйшла некалькі журналісцкіх расьсьледаваньняў пра абыход санкцый ЭЗ ды ЗША супраць БМЗ[12][13][14].

27 студзеня 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць заводу[15].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.