беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Арцём Васькоў (нарадзіўся 21 кастрычніка 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клюбу «Стылян».
Арцём Васькоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 кастрычніка 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 165 см | |
Вага | 61 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Стылян Гожаў Велькапольскі[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008 | Блазма Рэзэкнэ[d] | 24 (3) |
2009 | Нёман Горадня | 1 (0) |
2009—2010 | Шувалан Баку | 12 (0) |
2010—2011 | Блазма Рэзэкнэ[d] | 12 (2) |
2010 | → ДБК-Гомель[d] | 10 (1) |
2011 | → Віцебск | 21 (1) |
2012—2015 | Тарпэда-БелАЗ | 98 (14) |
2016 | Нёман Горадня | 23 (1) |
2017 | Вэнтсьпілс | 16 (0) |
2018 | Смалявічы | 23 (4) |
2019 | Гарадзея | 17 (0) |
2020—2021 | Гомель | 53 (19) |
2022 | Арсэнал Койданаў | 14 (1) |
2022 | Люблінянка[d] | 3 (3) |
2023— | Стылян Гожаў Велькапольскі[d] |
Пачынаў займацца футболам у Гомлі, а пасьля трапіў у структуру менскага «Дынама». Не замацаваўся ў менскім клюбе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гарадзенскаму «Нёману», а потым гуляў у Азэрбайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск». У сакавіку 2012 году стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У жодзінскім клюбе здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сэзон 2014 году, выступаючы на розных пазыцыях у паўабароне ды забіўшы 6 галоў. Канец сэзону 2014 году вымушаны быў прапусьціць праз траўмы. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[3]. У сэзоне 2015 году пераважна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[4].
Пасьля зыходу з «Тарпэда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомлем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гарадзенскім клюбам[5]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў першым складзе, толькі канец сэзону прапусьціў праз траўму. У студзені 2017 году стаў гульцом латвійскага «Вэнтсьпілса»[6]. Дапамог камандзе здабыць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У сьнежні 2017 году пакінуў клюб[7].
У студзені 2018 году ўзмоцніў склад дэбютанта беларускай Найвышэйшай лігі — клюб «Смалявічы»[8]. У красавіку не гуляў праз траўмы, пазьней замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. У першай палове сэзону 2019 году звычайна выходзіў на замену, пазьней стаў пераважна гуляць за дубль. У сьнежні 2019 году пакінуў каманду[10] і ў хуткім часе стаў гульцом «Гомля»[11]. У сэзоне 2020 году з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам гомельскай каманды і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся гульцом асновы ў Найвышэйшай лізе, хоць часам пачаў выходзіць на замену.
У лютым 2022 году пакінуў «Гомель»[12] і трэнаваўся з койданаўскім «Арсэналам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў койданаўскі клюб[14]. У кастрычніку 2022 году далучыўся да «Люблінянкі» з чацьвертага польскага дывізіёну[15]. У студзені 2023 году перабраўся ў «Стылян» з Гожаву Велькапольскага[16].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 2 |
Нёман | 2016 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 |
Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 4 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.