Рыга (футбольны клюб)
латвійскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рыга» (па-латыску: Riga) — латвійскі футбольны клюб з гораду Рыгі. Заснаваны ў 2014 годзе. Чэмпіён Латвіі (2018, 2019, 2020), уладальнік Кубка Латвіі (2018, 2023). Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Сконта.
Гісторыя
Клюб паўстаў і афіцыйна быў зарэгістраваны ў красавіку 2014 году[2]. Фактычна ён быў утвораны празь зьліцьцё двух рыскіх клюбаў — «Карамба» і «Дынама». Дзякуючы таму, што «Карамба» да таго атрымала права на ўдзел у Першай лізе латвійскай лігі. У сэзоне 2015 году каманда гуляла пад назовам «Карамба/Дынама», але пасьля здабыцьця перамогі ў розыгрышы і прасоўваньня ў Найвышэшую лігу, клюб зьмяніў назву на «Рыгу»[3]. У 2018 годзе галоўным трэнэрам дружыны быў прызначаны ўкраінскі адмысловец Віктар Скрыпнік, які здолеў двойчы здабыць перамогу ў чэмпіянаце краіны ў 2018 і 2019 гадах. Таксама пад ягоным кіраўніцтвам быў здабыты Кубак Латвіі ў 2018 годзе.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.